Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (ГДТУ імя П.В.Сухога) | |
---|---|
![]() | |
Міжнародная назва | англ.: P.O. Sukhoi State Technical University of Gomel |
Заснаваны | 1968 |
Рэарганізаваны | ва ўніверсітэт |
Год рэарганізацыі | 1998 |
Тып | класічны |
Рэктар | Артур Пуцята |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 246746, Гомель, пр-т Кастрычніка, 48 |
Сайт | gstu.by |
![]() |
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (ГДТУ імя П. В. Сухога) — вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю ў Гомелі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1968 годзе як агульны факультэт Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш». З 1973 года — Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1981 года — Гомельскі політэхнічны інстытут. У 1995 годзе інстытуту прысвоена імя выдатнага беларускага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога, у 1998 годзе інстытут ператвораны ва ўніверсітэт і атрымаў цяперашнюю назву.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 22 спецыяльнасцях і 25 спецыялізацыях. Ва ўніверсітэце 7 факультэтаў і 1 інстытут:
Ва ўніверсітэце 30 кафедраў. На дзённым аддзяленні навучаецца каля 4 тысяч чалавек, на завочным — каля 5 тысяч. Універсітэт мае тры вучэбныя корпусы (корпус № 1 (галоўны) з’яўляецца адным з будынкаў, афіцыйна зацверджаных сімваламі горада), лабараторны корпус цяжкага абсталявання (ЛКЦА), культурна-спартыўны комплекс, комплекс адкрытых спартыўных пляцовак, студэнцкі прафілакторый, тры інтэрнаты.
Рэктары [1]
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Пятровіч Стаўроў (1981—1986)
- Альберт Сямёнавіч Шагінян (1986—2000)
- Станіслаў Браніслававіч Сарэла (2001—2007)
- Сяргей Іванавіч Цімошын (2007—2021)
- Артур Уладзіміравіч Пуцята (з 2021)
Вядомыя выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў (нар. ў 1926) — доктар тэхнічных навук, дацэнт (1973—1975, 1978—1994), прафесар кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі» энергетычнага факультэта (1994—2014)[2]
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
- Афіцыйны сайт