Жабінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Жабінка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
13 000 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1641
Паштовы індэкс
225101, 225102, 225110
Аўтамабільны код
1
СААТА
1225501000
Афіцыйны сайт
Жабінка на карце Беларусі ±
Жабінка (Беларусь)
Жабінка
Жабінка (Брэсцкая вобласць)
Жабінка

Жа́бінка (афіц. транс.: Žabinka) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Жабінкаўскага раёна, пры ўпадзенні р. Жабінка[1] ў р. Мухавец. У 30 км да паўночнага ўсходу ад Брэста. Чыгуначны вузел (напрамкі на Брэст, Бярозу і Кобрын). Аўтадарогі на Брэст, Кобрын, Камянец. Насельніцтва 12,8 тыс. чал. (2006). Назву горад узяў ад ракі Жабінкі. Мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць таксама жартоўную назву Квакенбург.

Гісторыя

На працягу 16—20 ст. на тэрыторыі сучаснага горада існавалі паселішчы Абрамавічы, Галінова, Купіна, Малая Жабінка, Мышчыцы Пакроўскія. Жабінка заснаваная ў кан. 18 ст. і з'яўлялася мызай (хутарам) фальварка Плошча. У 1816 г. належала Галецкім, складалася з 3 двароў, дзе жылі 10 сялян. У 1830-я - 1939 Жабінкай валодалі Трэмбіцкія.

З 1871 Жабінка — станцыя Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Першыя жыхары — сяляне навакольных вёсак. Пасля будаўніцтва Жабінка-Пінскай веткі Палескіх чыгунак Жабінка чыгуначны вузел. У 1892 — 30 двароў, 282 жыхары, 6 крамаў, гасцініца, пошта, 3 карчмы, 2 саматужныя майстэрні, царква ў суседніх Мышчыцах (з 1885). У 1902 уключана ў межы яўрэйскай аседласці, паколькі звыш 40% жыхароў Жабінкі паводле веравызнання з'яўляліся іудзеямі. У 1897 - 45 дамоў, насельніцтва ўзрасло да 332 чалавек. У 1901 пабудаваны нафтавы склад для продажу газы, у 1902 — паравы млын, а ў хуткасці — сукнавальня і лесапільня. У 1888—1905 была пракладзена шаша Федзькавічы—Жабінка—Камянец. З 1907 пачало дзейнічаць Жабінкаўскае пазыкова-ашчаднае таварыства, якое ўтварылі 47 найбольш заможных жыхароў Жабінкаўшчыны. Кожнае 15 чысло месяца (згодна дазволу гродзенскага губернатара ад 9.10.1908 г.) у пасёлку адбываліся кірмашы. Існавала народнае вучылішча.

У часы 1-й сусветнай вайны Жабінка была акупавана нямецкімі войскамі (1915-1918), паселішча згарэла, многія жыхары перасяліліся ў іншыя месцы. З 1919 ў складзе Польшчы ў Брэсцкай акрузе. Паводле Рыжскага мірнага дагавору Жабінка адышла да Польшчы, з 4.2.1921 далучана да Збірожскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства. 23.3.1928 утварылася асобная Жабінкаўская гміна. Быў адкрыты касцёл. У 1933 пад кіраўніцтвам групы КПЗБ адбылася забастоўка рабочых лесапільнага завода. Жабінка стала мястэчкам, у якім жылі 368 чалавек (у сучасных межах горада, гэтая лічба склала 801 чал.), існавала 7-гадовая школа, пошта 5-й катэгорыі (1935).

У верасні 1939 увайшла ў склад БССР. З 15.1.1940 вёска Жабінка — цэнтр Жабінкаўскага раёна і сельсавета (с/с праіснаваў да 1952 і адноўлены ў 1998). У час Вялікай Айчыннай вайны, з 23.6.1941 па 21.7.1944 г. акупавана нямецкімі захопнікамі. Дзейнічалі падпольныя міжрайком КП(б)Б Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў, райком камсамола. У ліпені—жніўні 1943-га актывізавалася партызанская дзейнасць на чыгунцы, участак, блізкі да станцыі Жабінка ўзрываўся 10 разоў. У 1941—1945 загінула 249 жыхароў Жабінкі. З 16.4.1952 — пасёлак гарадскога тыпу. У 1959 — 2,9 тыс. чал.. У жніўні 1959 г. Жабінкаўскі раён скасаваны. З 1959 Жабінка ў Камянецкім, у 1962—1966 у Кобрынскім раёнах. З 30.7.1966 Жабінкаўскі раён адноўлены, ён налічваў (у 1969) 24,2 тыс. жыхароў (у т.л. 6,7 тыс. жылі ў пасёлку). Пасля пабудовы Жабінкаўскага цукровага завода (1963) Жабінка пачала хутка разрастацца, у яе межы сталі далучацца суседнія вёскі, што дазволіла рэзка павялічыць колькасць насельніцтва і атрымаць 23.12.1970 статус горада. Згодна перапісу 1989 у Жабінцы 11,5 тыс. жыхароў. У 1998 — 12,5 тыс. жыхароў.

Планіроўка

Горад развіваецца ўздоўж чыгункі, якая падзяляе яго на дзве часткі: паўднёвую (жылую) і паўночную (прамысловую). Архітэктурна-планіровачную структуру, вызначаюць вуліцы Кірава (з захаду да яе прымыкае мікрараён), Свабоды, Шашэйная, Піянерская, Камсамольская.

У цэнтральнай частцы вуліцы Кірава размешчаны будынкі райвыканкома, Дома культуры, кінатэатра, камбіната бытавога абслугоўвання, рэстарана і іншыя.

Самая старая вуліца Жабінкі — Леніна Касцюшкі (да 1939 - Т. Касцюшкі) забудавана ў асноўным прыватнымі драўлянымі дамамі і магазінамі. У паўночна-заходняй частцы горада за чыгункай размешчаны пасёлак цукровага завода. У цэнтральнай частцы Жабінкі - парк.

герб Жабінкі

На гербе горада стылізаваныя выява двух рэчак — Жабінкі і Мухаўца ў месцы іх зліцця, а таксама жабнік звычайны — тыповая для наваколля водная расліна.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці (Жабінкаўскі цукровы завод), камбікормавы завод, асфальта-бітумны завод і завод будаўнічых матэрыялаў. Гасцініца.

Культура

Раённы Дом культуры, кінатэатр, 3 сярэднія агульнаадукацыйныя і музычная школы, школа-інтэрнат для дзяцей з пашкоджаным зрокам, цэнтр выхаваўчай работы, 5 дашкольных устаноў, 3 бібліятэкі, аддзяленне сувязі, бальніца, паліклініка.

Выдатныя мясціны

  • Жабінкаўская Пакроўская царква
  • Касцёл святога Язэпа

У Сеціве

Зноскі

  1. Рака Жабінка ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 18 ст.

Шаблон:Літ