Ліянель Месі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ліанель Месі)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ліянель Месі
Lionel Andrés Messi Cuccittini.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ліянель Андрэс Месі
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987(1987-06-24)[1] (30 гадоў)
Расарыа, дэпартамент Расарыа[d], правінцыя Санта-Фэ, Аргенціна[2]
Грамадзянства Сцяг Аргенціны Аргенціна
Рост 170 см
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Барселона
Нумар 10
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1992 — 1995 Сцяг Аргенціны Грандолі
1995 — 2000 Сцяг Аргенціны Ньюэлс Олд Бойз
2000 — 2003 Сцяг Іспаніі Барселона
Клубная кар’ера*
2003 — Сцяг Іспаніі Барселона 418 (383)
2003 — 2004   Сцяг Іспаніі Барселона C 10 (5)
2004 — 2005   Сцяг Іспаніі Барселона B 22 (6)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2005 Сцяг Аргенціны Аргенціна (да 20) 18 (14)
2008 Сцяг Аргенціны Аргенціна (алімп.) 5 (2)
2005 — Сцяг Аргенціны Аргенціна 123 (61)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Золата Пекін 2008 футбол
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Венесуэла 2007
Срэбра Чылі 2015
Срэбра ЗША 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 мая 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 лістапада 2017.

Ліяне́ль Андрэ́с Ме́сі (ісп.: Lionel Andrés Messi; нар. 24 чэрвеня 1987, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст.

З 2000 года знаходзіцца ў іспанскім клубе «Барселона», з 2004 года гуляе ў асноўным складзе каманды. З 2005 года выступае за зборную Аргенціны.

У 2009, 2010, 2011, 2012 і 2015 гадах быў прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі FIFA.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1987 года ў Расарыа, Аргенціна. Ягоны бацька Хорхе Месі працаваў на фабрыцы, а маці Селія Месі (Кучыціні) — часткова занятая прыбіральшчыца. Сям’я ягонага бацькі паходзіць з італьянскага горада Анкона, адкуль ягоны прашчур Анджэла Месі эміграваў у Аргенціну ў 1883 годзе. Ліянель мае двух старэйшых братоў — Радрыга і Маціяса, а таксама сястру Марыю Соль. Месі стаў займацца футболам ва ўзросце пяці гадоў, выступаючы за мясцовы клуб «Грандолі». На першыя трэніроўкі яго прывозіла бабуля, якая была адзінай у сям’і, хто хацеў бачыць Ліянеля футбалістам[3]. Пасля «Грандолі» Ліянель перайшоў у «Ньюэлс Олд Бойз», які таксама базуецца ў Расарыа. Ва ўзросце дзесяці гадоў у Ліянеля дыягназавалі дэфіцыт гармона росту. «Рывер Плэйт» праяўляў інтарэс да хлопца, але не меў дастатковых сродкаў на ягонае лячэнне. Калі Ліянелю было 13 гадоў, адзін з акцыянераў «Барселоны» даведаўся пра маладога гульца. Пасля прагляду футбаліста спартыўны дырэктар клуба Карлас Рэшак здолеў пераканаць савет дырэктароў аплаціць пераезд сям’і Месі ў Еўропу і ягонае лячэнне.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 13 гадоў Ліянель гуляў у моладзевым складзе «Барселоны», у першым жа сваім матчы аформіўшы «покер». За асноўны склад іспанскага клуба Месі дэбютаваў 17 кастрычніка 2003 года ў таварыскай сустрэчы з партугальскім «Порту». Пасля матчу газета «El Mundo» напісала: «У гэтага хлопца левая нага Марадоны, хуткасць Кройфа і пас Раналдынью».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Да свайго дэбюту ў моладзевай камандзе Аргенціны Месі атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Іспаніі, але адхіліў яго. У чэрвені 2004 года ён нарэшце дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны ў матчы супраць Парагвая.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Персанальныя[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Барселона:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Аргенціны:

Зноскі