Перайсці да зместу

Максім Уладзіміравіч Місько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максім Уладзіміравіч Місько
Нараджэнне 25 лютага 1972(1972-02-25) (54 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Месца працы

Максім Уладзіміравіч Місько (нар. 25 лютага 1972(1972-02-25), Мінск) — беларускі юрыст, палітык, грамадскі дзеяч. Кандыдат юрыдычных навук.

Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.

Працаваў прыватным прадпрымальнікам, камерцыйным дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Аграмінфуд», дырэктарам, юрысконсультам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эстэртэкс».

Старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].