Аксана Вячаславаўна Гайдук
Аксана Вячаславаўна Гайдук | ||
| ||
---|---|---|
з 11 кастрычніка 2016 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 6 лютага 1974 (46 гадоў) | |
Узнагароды |
Аксана Вячаславаўна Гайдук (нар. 6 лютага 1974, в. Зорная, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў»; праходзіць навучанне ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала першым намеснікам генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама».
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, адміністрацый Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў г. Мінска, мае нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За заслугi».
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Замужам, выхоўвае сына.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Палітыкі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання