Аксана Уладзіміраўна Няхайчык
| Аксана Уладзіміраўна Няхайчык | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 студзеня 1967 (59 гадоў) |
||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | nekhaichik.house.gov.by/… | ||||||
Аксана Уладзіміраўна Няхайчык (8 студзеня 1967, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 8 студзеня 1967 года ў г. Мінску.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, настаўнік фізікі і матэматыкі.
Працавала настаўнікам фізікі СШ № 19 г. Мінска; настаўнікам фізікі і матэматыкі Клянніцкай сярэдняй школы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці; настаўнікам фізікі і матэматыкі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 58 г. Мінска; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 112 г. Мінска; арганізатарам 1-й катэгорыі, спецыялістам 1-й катэгорыі аддзела адукацыі, вядучым спецыялістам аддзела выхаваўчай работы і па справах моладзі, намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска; старшынёй Заводскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» г. Мінска.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае сына.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання