Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч
Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
23 верасня 1990 (32 гады) |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч (нар. 23 верасня 1990, Мінск) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру і аспірантуру гістарычнага факультэта БДУ, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2011 годзе абраны лідарам БРСМ БДУ. У 2013 годзе пераведзены на пасаду галоўнага спецыяліста аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама. У 2015 годзе, на 42-м з’ездзе БРСМ, абраны другім сакратаром Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У 2017 годзе абраны першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па 97-й Кастрычніцкай выбарчай акрузе[1].
Погляды і выказванні[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2021 года ў інтэрв’ю «Минск-Новости» Сяргей Клішэвіч выступіў з ініцыятывай замяняць дыпламаваных педагогаў на ваенных пенсіянераў, настаўнікі «далёкія сёння ад паняцця „патрыятызм“»[2].
Зноскі
- ↑ Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч
- ↑ Клишевич: «Если финансирование военруков будет вестись по остаточному принципу, то они будут получать 300 рублей» (руск.)(недаступная спасылка). Информационный городской портал «Минск-Новости» (27 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021. Праверана 5 лістапада 2021.
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання