Валянціна Мікалаеўна Лукашонак
Валянціна Мікалаеўна Лукашонак | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1952 (70 гадоў) |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | філолаг, палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Валянціна Мікалаеўна Лукашонак (нар. 1 кастрычніка 1952, Мінск) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, філолаг.
Працоўную дзейнасць пачала лабарантам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала старшай піянерважатай, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, настаўніцай, намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 132 горада Мінска. Была інспектарам аддзела народнай адукацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска, дырэктарам сярэдняй школы № 179 горада Мінска. Займала пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска.
Старшыня прэзідыума Фрунзенскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, упаўнаважаны прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у горадзе Мінску па пытаннях развіцця алімпійскага руху, член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
З’яўлялася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, удзельнікам чатырох Усебеларускіх народных сходаў. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[1], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Прэзідыума рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «За развіццё фізічнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь»[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання