Уладзімір Ільіч Шокаў
| Уладзімір Ільіч Шокаў | |
|---|---|
| Нараджэнне |
14 красавіка 1949 (77 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Узнагароды | |
Уладзімір Ільіч Шокаў (нар. 14 красавіка 1949, Куйбышаў, РСФСР) — беларускі палітык. Палкоўнік запасу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча (ваеннапалітычная інжынерных войскаў), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (ваеннапалітычная сухапутных войскаў).
Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў начальнікам курса факультэта, намеснікам начальніка факультэта па палітычнай частцы, памочнікам начальніка факультэта па рабоце з асабовым складам Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча. Быў намеснікам начальніка факультэта па выхаваўчай рабоце, начальнікам кафедры Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча, менеджарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Са-НОВ», начальнікам камерцыйнага аддзела фірмы «R-RAY», менеджарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белыя куранты».
З’яўляўся намеснікам сустаршыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, старшынёй Мінскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць». Намеснік старшыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць». Член ЦК Кампартыі Беларусі, сакратар Мінскага гаркама КПБ. Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ІІІ ступені, «Звезда» ІІІ ступені (Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан), дваццаццю дзевяццю медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ШОКОВ ВЛАДИМИР ИЛЬИЧ Архівавана 28 жніўня 2019.
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Самары
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Члены Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання