Васіль Васільевіч Панасюк
Васіль Васільевіч Панасюк | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасць | палітык |
Месца працы | |
Нараджэнне | 13 лютага 1966 (55 гадоў) |
Узнагароды |
Васіль Васільевіч Панасюк (нар. 13 лютага 1966, в. Мухавец Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Працоўную дзейнасць пачаў электраслесарам па рамонце электрычных машын Мінскай ЦЭЦ-4. Працаваў інжынерам, майстрам вытворчага ўчастка, старшым майстрам электрычнага цэха, намеснікам начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам дырэктара, дырэктарам Мінскай ЦЭЦ-4. Выбіраўся старшынёй прафсаюзнага камітэта станцыі.
З’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га і 25-га скліканняў, старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га, 27-га і 28-га скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, канцэрна «Белэнерга», граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».
Мае Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Прысвоена ганаровае званне «Выдатнік Беларускай энергасістэмы»[1].
Зноскі
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі БДЭУ
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі