Таццяна Мікалаеўна Сафроненка
Таццяна Мікалаеўна Сафроненка | |
---|---|
Нараджэнне |
24 лютага 1954 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Таццяна Мікалаеўна Сафроненка (нар. 24 лютага 1954, Мінск) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Армавірскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік гісторыі і сусветнай мастацкай культуры). Працоўную дзейнасць пачала сакратаром Усесаюзнага акцыянернага таварыства «Інтурыст» у горадзе Мінску. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працавала інжынерам планавага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Мінскага гарвыканкама, рабочай дыспетчарскай службы Мінскага вытворчага аб’яднання «Праца», загадчыкам аддзела Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі БССР. Была дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Таня» ў горадзе Мінску, намеснікам дырэктара Магілёўскага акцыянернага таварыства «Стужка», камерцыйным дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Корпак Инвест» у горадзе Мінску, камерцыйным дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Табак Инвест». Займала пасады начальніка галоўнага ўпраўлення канцэрна «Белдзяржхарчпрам», намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Дрожджавы камбінат» у горадзе Мінску, дырэктара кансультацыйна-адукацыйнай установы «Цэнтр сацыяльнай падтрымкі» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ САФРОНЕНКО ТАТЬЯНА НИКОЛАЕВНА Архівавана 1 верасня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДЭУ
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання