Уладзімір Алегавіч Чаравач
| Уладзімір Алегавіч Чаравач | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
11 студзеня 1959 (67 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Уладзі́мір Але́гавіч Чаравач (нар. 11 студзеня 1959, Гродна) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (2017—2025). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання (2012—2016).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 студзеня 1959 года ў Гродне. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт[1] па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Працаваў на гродзенскіх заводах гандлёвага машынабудавання і «Радыёпрыбор». Пазней працаваў суддзёй, узначальваў суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска[1][2].
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання[1].
9 сакавіка 2017 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[3]. У Вярхоўным Судзе разглядаў апеляцыі па палітычна матываваных прысудах, пакідаючы іх без зменаў[2]. У снежні 2025 года звольніўся з пасады суддзі па ўласным жаданні[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1];
- Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» II ступені[1];
- Занесены ў Кнігу пашаны Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- ↑ а б в Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні. Наша Ніва (20 снежня 2025). Праверана 19 снежня 2025.
- ↑ Уладзімір Чаравач і Кацярына Якутовіч назначаны суддзямі Вярхоўнага суда. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (10 сакавіка 2017). Праверана 19 снежня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)