Таццяна Іванаўна Сайганава
Таццяна Іванаўна Сайганава | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 снежня 1970 (53 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Таццяна Іванаўна Сайганава (7 снежня 1970, в. Валохі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 7 снежня 1970 года ў в. Валохі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «хімік». Пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканаміст-менеджар».
Працавала выкладчыкам у санаторнай школе-інтэрнаце № 2 г. Мінска. Пазней працавала ў сумесным адкрытым акцыянерным таварыстве «Камунарка» інжынерам-хімікам цэнтральнай лабараторыі, начальнікам вытворчага аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці.
Выбіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, уваходзіла ў склад межпарламенцкіх камісій і рабочых груп па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з парламентамі Арменіі, Балгарыі, Сірыі, Узбекістана.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з'яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровыя граматы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска, сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства «Камунарка».
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дачку і сына.
Зноскі
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по городу Минску Архівавана 15 лютага 2020.
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску Архівавана 30 верасня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 снежня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання