Міхаіл Фёдаравіч Савановіч
Міхаіл Фёдаравіч Савановіч | ||
| ||
---|---|---|
18 кастрычніка 2012 — 2016 | ||
Прэм’ер-міністр: | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя: | ||
Дзейнасць: | палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь | |
Нараджэнне: | 7 лістапада 1955 (63 гады) | |
Узнагароды: |
Міхаіл Фёдаравіч Савановіч (7 лістапада 1955, в. Дальнія Бандары, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 7 лістапада 1955 года ў в. Дальнія Бандары Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-механік.
Працаваў вядучым інжынерам Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, намеснікам дырэктара ЖРЭА Маскоўскага раёна г. Мінска; інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Маскоўскага раённага камітэта КПБ г. Мінска; у камерцыйных структурах; загадчыкам аддзела арганізацыйнай і кадравай работы адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска; саветнікам-кансультантам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; начальнікам упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, кіраўніком спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
З'яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», дзевяццю юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае двух сыноў.