Алег Сяргеевіч Гайдукевіч
Алег Сяргеевіч Гайдукевіч | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
26 сакавіка 1977 (46 гадоў) |
Бацька | Сяргей Гайдукевіч |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Ваенная служба | |
Званне | |
Узнагароды |
Алег Сяргеевіч Гайдукевіч (нар. 26 сакавіка 1977, Мінск) — беларускі палітык. Член Вышэйшага савета ЛДП, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (з 2019 года). Падпалкоўнік міліцыі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1998 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства», мае кваліфікацыю юрыста. У 2018 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
Працаваў оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска , старшым оперупаўнаважаным аддзела цяжкіх злачынстваў УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама, намеснікам начальніка АБЭЗ Партызанскага РУУС г. Мінска , начальнікам АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска , першым намеснікам начальніка, начальнікам Партызанскага РУУС г. Мінска, начальнікам Фрунзенскага РУУС г. Мінска, намеснікам старшыні.
У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Падчас падзей 2020—2021 гадоў[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнічаў у кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года. Яго ініцыятыўная група была адной з 15 зарэгістраваных, у яе запісаліся 4034 чалавекі — гэта была трэцяя па масавасці група пасля груп Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Бабарыкі.
Неўзабаве пасля рэгістрацыі групы 26 мая заявіў, што здымаецца з выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, бо «нельга дапусціць злому краіны». Ён дадаў, што не можа «быць прастытуткай», а будзе «адстойваць свае перакананні»[1]. 14 ліпеня стаў даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі[2].
У пачатку верасня 2020 года выбаршчыкі Каліноўскай выбарчай акругі № 108 сабралі 700 подпісаў пад лістом аб тым, што «страцілі давер да дэпутата Гайдукевіча». Людзі палічылі, што «дэпутат бяздзейнічаў і не абараніў інтарэсы выбаршчыкаў». Але гэта не дапамагло яго зняць[3].
У лютым 2021 года выступіў з ініцыятывай прыняцця закона аб так званых замежных агентах, які разглядаецца крытыкамі як патэнцыйны сродак ціску на праваабаронцаў і іншадумцаў з боку рэжыму Лукашэнкі[4][5].
Неаднаразова выступаў у СМІ ў абарону рэжыму Лукашэнкі і з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыі[6]. Называў «спробай дзяржаўнага перавароту» масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і супраць гвалту карніцкіх структур органаў рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да іншадумцаў[7].
4 мая 2021 года ў тэлевізійным эфіры пагражаў лідарам апазіцыі, якія знаходзяцца ў эміграцыі, арыштам[8]. Пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair 4978 у Мінску і затрымання блогера Рамана Пратасевіча, які ляцеў гэтым рэйсам, публічна пахваліў спецслужбы рэжыму Лукашэнкі і паўторна прапанаваў гвалтоўна выкрадаць лідараў апазіцыі з замежжа[9].
Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]
21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[10]. Паводле рашэння ЕС, Гайдукевіч «рабіў публічныя заявы, вітаючы перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у Мінск 23 мая 2021 года. Гэта палітычна матываванае рашэнне было прынята без належнага абгрунтавання і было накіравана на арышт і затрыманне апазыцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі і з’яўляецца формай рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі»[11]. Акрамя таго, Гайдукевіча ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13], Швейцарыя[14][15]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16]. У маі 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Гайдукевіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[17].
9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[18][19].
У 2022 годзе ён трапіў у чорныя спісы Японіі і Украіны[20].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2022)[21];
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені[22].
Зноскі
- ↑ «Я не магу быць прастытуткай». Што стаіць за дэмаршам Гайдукевіча?, Радыё Свабода, 26.05.2020
- ↑ Алег Гайдукевіч стаў даверанай асобай Лукашэнкі, на карысьць якога зьняўся з выбараў, Радыё Свабода, 14.07.2020
- ↑ За адкліканьне дэпутата Гайдукевіча сабралі 700 подпісаў, Але не дапамгло, Радыё Свабода, 7.09.2020
- ↑ «Дзікае паляваньне» на праваабаронцаў. Каму і навошта гэта трэба — Радыё Свабода, 16 лютага 2021 г.
- ↑ Палата прадстаўнікоў пачала працу над законапраектам аб замежных агентах, — Гайдукевіч — Радыё Свабода, 15 лютага 2021 г.
- ↑ Гайдукевіч: Ціханоўскі — гэта Шарыкаў, а Бабарыка проста ўсіх купляе — Наша Ніва, 26.05.2020
- ↑ Гайдукевіч: Трэба прымаць закон аб замежных агентах — Наша Ніва, 27.12.2020
- ↑ Гайдукевич: Переговоры с белорусской оппозицией будут как с Навальным Архівавана 5 мая 2021. — Белорусский партизан, 04.05.2021
- ↑ Гайдукевіч: Латушку і іншых можна затрымаць на тэрыторыі іншых дзяржаў і прывозіць сюды ў багажніку — Наша Ніва, 23.05.2021
- ↑ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex , 21.06.2021
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List . Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Гайдукевіч і Гусачэнка застануцца пад санкцыямі і заплацяць грошы Еўрасаюзу . Новы Час (31 мая 2023).
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ ГАЙДУКЕВИЧ Олег Сергійович
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
- ↑ Гайдукевіч Алег Сяргеевіч
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Палітыкі Беларусі
- Міліцыянеры Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША