Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў
| Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
14 чэрвеня 1970 (55 гадоў) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Міхаіл Вячаслававіч Мілаванаў (нар. 14 чэрвеня 1970, Мінск) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры па спецыяльнасці «Культурна-асветная работа».
Прайшоў шлях ад асістэнта рэжысёра да генеральнага прадзюсара Першага нацыянальнага тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі, працаваў генеральным прадзюсарам, галоўным рэдактарам закрытага акцыянернага таварыства «Тэлерадыёкампанія „Ніка-Тэлекам“», г. Сочы (Расійская Федэрацыя), дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі», намеснікам дырэктара дзяржаўнай установы «Музей гісторыі Мінска».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання[1]. У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік тэлебачання і радыё»[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вынікі выбараў дэпутатаў Мінгарсавета 29-га склікання падвялі на пасяджэнні Мінскай гарадской выбарчай камісіі(недаступная спасылка)
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- ↑ Мілаванаў Міхаіл Вячаслававіч
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі МДІК
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Прадзюсары Беларусі
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання