Зыгмунд Антонавіч Валявач
Зыгмунд Антонавіч Валявач | ||
| ||
---|---|---|
18 кастрычніка 2012 — 2016 | ||
Прэм’ер-міністр: | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя: | ||
Навуковая ступень: | кандыдат тэхнічных навук | |
Дзейнасць: | дацэнт, палітык, ваенны, інжынер | |
Нараджэнне: | 13 мая 1953 (66 гадоў) |
Зыгмунд Антонавіч Валявач (13 мая 1953, в. Высокая Ліпа, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 13 мая 1953 года ў в. Высокая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны па спецыяльнасці «Радыётэхнічная», ваенны інжынер па радыётэхніцы; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія», палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. Палкоўнік запасу. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра батарэі і зенітнага ракетнага дывізіёна, курсавога афіцэра факультэта, малодшага і старшага навуковага супрацоўніка, намесніка начальніка навукова-даследчага аддзела Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча супрацьпаветранай абароны, начальніка навукова-даследчага аддзела, намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце.
Працаваў на пасадах прафесара кафедры сацыяльных навук і начальніка навукова-даследчай лабараторыі ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае сына і дачку.