Іван Аркадзьевіч Гардзейчык
Іван Аркадзьевіч Гардзейчык | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1957 (65 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, ваенны |
Ваенная служба | |
Званне | |
Узнагароды |
Іван Аркадзьевіч Гардзейчык (нар. 20 кастрычніка 1957, в. Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-маёр. Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча імя Ленінскага камсамола, Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Праходзіў службу на асноўных камандных пасадах — камандзіра разведвальнага ўзвода, роты, намесніка камандзіра, камандзіра парашутна-дэсантнага батальёна, камандзіра парашутна-дэсантнага палка, камандзіра асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, намесніка камандуючага войскамі, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, першага намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у запас у 2015 годзе.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам «Чырвонага Сцяга», двума ордэнамі «Чырвонай Зоркі», медалямі «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» I і II ступені, 39 ордэнамі і медалямі[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
- Заслужаныя спецыялісты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання