Сяргей Веніямінавіч Дудкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Веніямінавіч Дудкін
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 4 верасня 1962(1962-09-04) (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Сяргей Веніямінавіч Дудкін (4 верасня 1962, пас. Смілавічы, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 верасня 1962 года ў пас. Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін па спецыяльнасці «Правазнаўства», юрыст.

Працаваў токарам, фармоўшчыкам на Мінскім аўтамабільным заводзе, вызваленым старшынёй прафсаюзнага камітэта сталеліцейнага цэха № 2, старшынёй заводскага камітэта прафсаюза ліцейнага завода ААТ «МАЗ».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]