Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак
Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак | ||
| ||
---|---|---|
з 11 кастрычніка 2016 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык, урач | |
Нараджэнне | 20 красавіка 1967 (53 гады) | |
Узнагароды |
Людміла Эдуардаўна Макарына-Кібак (нар. 20 красавіка 1967, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач-отарыналарынголаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 20 красавіка 1967 года ў г. Хойнікі.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Працавала ўрачом-отарыналарынголагам, загадчыкам отарыналарынгалагічнага аддзялення Брэсцкай абласной бальніцы; галоўным урачом Рэспубліканскай бальніцы паталогіі слыху, голасу і маўлення; дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія і Рэспублікі Узбекістан.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[3].
Доктар медыцынскіх навук, дацэнт. Аўтар 143 навуковых публікацый. Галоўны рэдактар навуковага часопіса «Отарыналарынгалогія. Усходняя Еўропа».
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Замужам, мае сына і дачку.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- медаль «За працоўныя заслугі»,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»,
- званне «Жанчына года — 2013» у намінацыі «За прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць».
Зноскі
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по городу Минску
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску
- ↑ Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Хойніках
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Асобы
- Дактары медыцынскіх навук
- Отарыналарынголагі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання