Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэм'ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
 
Нараджэнне: 10 сакавіка 1953(1953-03-10) (64 гады)
р.п. Бальшавік, Гомельскі раён, Гомельская вобласць

Валянціна Сцяпанаўна Лявоненка (10 сакавіка 1953, Бальшавік, Гомельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 10 сакавіка 1953 года ў г.п. Бальшавік Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Працоўную дзейнасць пачала статыстыкам камітэта камсамола Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала асістэнтам кафедры гісторыі КПСС, асістэнтам кафедры сацыяльна-палітычнай гісторыі, асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава; дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».

З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародны справах і сувязях з СНД.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Мае сына.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]