Вольга Віктараўна Мычко
Вольга Віктараўна Мычко | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
7 верасня 1966 (56 гадоў) |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, урач |
Узнагароды |
Вольга Віктараўна Мычко (нар. 7 верасня 1966, Мінск) — беларускі ўрач і палітык. З 2016 года — Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (на грамадскіх пачатках).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала ўчастковым урачом, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення 36-й гарадской паліклінікі г. Мінска, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 34-й гарадской паліклінікі г. Мінска, галоўным урачом 18-й гарадской паліклінікі г. Мінска, намеснікам генеральнага дырэктара па медыцынскай частцы сумеснага беларуска-амерыканскага прадпрыемства ТАА «Экамедсэрвіс-Інвест», галоўным урачом дзяржаўнай установы «Бальніца паліятыўнага догляду „Хоспіс“». З’яўлялася галоўным пазаштатным спецыялістам па паліятыўнай медыцынскай дапамзе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Удастоена ганаровага звання «Мінчанін года».
Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам «Выдатнiк аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].
Зноскі
- ↑ Мычко Вольга Віктараўна(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДМУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Тэрапеўты Беларусі