Аляксандр Мікалаевіч Высоцкі
Аляксандр Мікалаевіч Высоцкі | |
---|---|
|
|
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1953 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | эканаміст, інжынер |
Месца працы | |
Узнагароды |
Аляксандр Мікалаевіч Высоцкі (нар. 27 чэрвеня 1953, Мінск) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя).
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў кінамеханікам у кінатэатры «Вымпел» горада Мінска. Працаваў слесарам, інжынерам-тэхнолагам, майстрам, сакратаром парткама аўтапрычэпнай вытворчасці, намеснікам дырэктара аўтапрычэпнай вытворчасці па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню, намеснікам начальніка ўпраўлення кадраў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод». Займаў пасаду старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі аўтамабільны завод» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў прамысловасці.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Супрацоўнікі МАЗ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Інжынеры Беларусі