Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі
Нараджэнне 9 лістапада 1963(1963-11-09) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі (нар. 9 лістапада 1963, Наваельня, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Інжынер-механік».

Працоўную дзейнасць пачаў майстрам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Працаваў начальнікам участка, начальнікам цэха, галоўным інжынерам інструментальна-штампавай вытворчасці, намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцынернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» — тэхнічным дырэктарам.

У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па 92-й Аўтазаводскай выбарчай акрузе.

Звесткі аб даходах[правіць | правіць зыходнік]

Дэклараваны даход Гранкоўскага за 2018 год склаў 72,9 тысячы беларускіх рублёў. Згодна з дэкларацыяй, ва ўласнасці Гранкоўскага знаходзяцца жылы дом у Гродзенскай вобласці, кватэра ў г. Мінску, зямельны надзел у Гродзенскай вобласці[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі