Перайсці да зместу

Французская кампанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Французская кампанія, 1940)
Уварванне Германіі ў Францыю, Бельгію, Нідэрланды і Люксембург (1940)
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Карта Французскай кампаніі
Карта Французскай кампаніі
Дата 10 мая22 чэрвеня 1940 года
Месца Бельгія, Люксембург, Нідэрланды, Францыя
Вынік Рашучая перамога краін Восі
Змены Бельгія, Люксембург, Нідэрланды і паўночная Францыя акупіруюцца Германіяй, Люксембург анексуецца Рэйхам. Паўднёва-ўсходняя Францыя акупіруецца Італіяй.
Праціўнікі
 Францыя

Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі Брытанская імперыя:
 Вялікабрытанія
 Канада
 Бельгія
 Нідэрланды
 Люксембург
Польшча Польшча
Чэхаславакія Чэхаславакія


 Швейцарыя (малаважныя паветраныя перастрэлкі)

Германія Трэці рэйх

Італія Італія

Камандуючыя
Францыя Марыс Гамелен
Францыя Максім Вейган
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Горт
Сцяг Бельгіі Леапольд III
Сцяг Нідэрландаў Генры Вінкельман
Сцяг Польшчы Уладзіслаў Сікорскі
Сцяг Нацысцкай Германіі Герд фон Рундштэт
Сцяг Нацысцкай Германіі Федар фон Бок
Сцяг Нацысцкай Германіі Вільгельм фон Лееб
Сцяг Нацысцкай Германіі Гейнц Вільгельм Гудэрыян
Умберта Савойскі
Сілы бакоў
Усяго: 2,862,000

~3100 танкаў[1]

Сцяг Нацысцкай Германіі 141 дывізія
Каралеўства Італія, 1861—1946 32 дывізіі
Усяго: 2,500,000

2600 танкаў

Страты
360,000 забітых і параненых
1,900,000 палонных
Сцяг Нацысцкай Германіі45,000 забітых
111,043 параненых
Каралеўства Італія, 1861—19461,247 забітых
2,631 параненых
2,151 абмарожаных
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Французская кампанія ці Падзенне Францыі — паспяховая ваенная аперацыя краін Восі ў Заходняй Еўропе з мая па чэрвень 1940 года, якая прывяла да разгрому французскіх, бельгійскіх і нідэрландскіх узброеных сіл, а таксама Брытанскіх экспедыцыйных сіл у Францыі і забяспечыла панаванне ў Еўропе Германіі і яе саюзнікаў. План «Гельб» — кодавая назва нямецкага плана бліцкрыгу супраць краін Бенілюкса: Бельгіі, Нідэрландаў, Люксембурга; План «Рот» — супраць Францыі.

Нямецкія войскі 10 мая 1940 года пачалі наступ на Францыю, якая абвясціла вайну Германіі яшчэ 3 верасня 1939 года, у сувязі з яе нападам на Польшчу. У выніку імклівага наступу нямецкіх войскаў, якія выкарыстоўваюць тактыку маланкавай вайны — бліцкрыгу, саюзніцкія войскі былі ўшчэнт разгромлены, і 22 чэрвеня Францыя вымушана была падпісаць перамір’е. Дагэтуль большая частка яе тэрыторыі была акупавана, а ад арміі практычна нічога не засталося.

Шлях нямецкіх войскаў у Францыю пралягаў па землях Бельгіі і Нідэрландаў, якія апынуліся першымі ахвярамі агрэсіі. Нямецкія войскі ў кароткія тэрміны захапілі іх, разбіўшы пры гэтым французскія войскі і Брытанскі экспедыцыйны корпус, якія высунуліся на дапамогу.

У выніку гэтай вайны Германія пазбавілася ад асноўнага на той момант свайго праціўніка. Быў атрыманы плацдарм для дзеянняў авіяцыі супраць Вялікабрытаніі і магчымай высадкі нямецкай арміі на Брытанскія астравы.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама Дзіўная вайна, Дацка-Нарвежская аперацыя

Лінія Мажыно

3 верасня 1939 года ў адказ на напад Германіі на Польшчу, якім пачалася Другая сусветная вайна, Вялікабрытанія і Францыя абвясцілі вайну Германіі. У Францыі, ва ўмацаванай лініі Мажыно, размясцілася франка-брытанская армія, а ў лініі Зігфрыда сканцэнтравалася нямецкая армія. Але ваенныя дзеянні абмяжоўваліся толькі асобнымі аперацыямі на моры. На мяжы Францыі і Германіі панавала дзіўная цішыня: велізарныя арміі стаялі тварам адна да адной, але бітваў не было, толькі дзе-нідзе завязваліся выпадковыя перастрэлкі. Гэты перыяд вайны (верасень 1939 — красавік 1940) увайшоў у гісторыю як Дзіўная вайна.

З пачаткам савецка-фінскай вайны 30 лістапада 1939 ва ўрадах Вялікабрытаніі і Францыі сталі распрацоўваць планы дапамогі Фінляндыі і ваенных дзеянняў супраць СССР. Планаваліся высадка экспедыцыйнага корпуса ў Нарвегіі і авіяўдары па бакінскім нафтапромыслам. Але заканчэнне савецка-фінскай вайны 12 сакавіка 1940 паклала канец гэтым планам.[1]

9 красавіка 1940 нямецкія войскі ўварваліся ў Данію і Нарвегію. Данія адразу ж капітулявала, але ў Нарвегіі 14 красавіка высадзіўся англа-французскі дэсант. Завязаліся бязлітасныя баі, якія маглі прывесці да зацяжной вайны. Быў вызвалены Нарвік, але далейшаму наступу саюзнікаў перашкодзіла распачаты 10 мая нямецкі наступ на Францыю, Бельгію, Нідэрланды і Люксембург.

Бітва за тэрыторыю Бенілюкса

[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Францыя

[правіць | правіць зыходнік]

Бітва за Францыю

[правіць | правіць зыходнік]
Прасоўванне вермахта да 16 мая 1940

Нямецкая армія, дзейнічаючы практычна ідэальна, менш чым за месяц змагла разграміць бельгійскія, галандскія, брытанскія экспедыцыйныя і самыя баяздольныя французскія войскі. Былі захоплены Паўночная Францыя і Фландрыя. Французы былі дэмаралізаваны, у той час як немцы паверылі ў сваю непераможнасць. Канчатковы разгром Францыі быў справай часу.

5 чэрвеня нямецкія войскі перагрупаваліся ў адпаведнасці з даваеннымі планамі. Група армій «B» размясцілася на захадзе, уздоўж Сомы, да Буржуа, група армій «A» дыслакавалася ад Буржуа да Мазеля, група армій «C» знаходзілася на захадзе, даходзячы сваім левым флангам да швейцарскай межы. Ім супрацьстаялі тры французскія групы армій: 3-я (генерал Бесон) — ад акіянскага ўзбярэжжа да Рэмса, 4-я (генерал Юнцыгер) — ад Мааса да Манмендзі, 2-я (генерал Прэтэлаа) — за лініяй Мажыно. У французскіх войсках заставалася 65 патрапаных, недаўкамплектаваных і дрэнна аснашчаных дывізій.

Ужо 9 чэрвеня група армій «B», прарваўшы абарону французскай 10-й арміі, выйшла да Сены і павярнула да ўзбярэжжа, прыціснуўшы 10-й корпус французаў і 51-ю шатландскую «горскую» дывізію, якія дагэтуль заставаліся на мацерыку. Гэтыя часткі здаліся ўжо 12 чэрвеня. Усходнія часткі 3-й групы армій трымалася мацней, але 8 чэрвеня яны былі адведзены да Сены. Танкавыя часткі групы армій «A», узмоцненыя танкамі групы армій «B», прарвалі пазіцыі 4-й французскай арміі ў Шарлон-сюр-Марна і рушылі на поўдзень, а танкі Клейста фарсіравалі Марну ў Шато-Цьеры. 14 чэрвеня паў Парыж. Французскі ўрад бег у Бардо.

10 чэрвеня італьянскі дыктатар Беніта Мусаліні, зразумеўшы, што паражэнне Францыі непазбежна, абвясціў ёй вайну. Італьянская група армій Вест («Захад») прынца Умберта II, якая налічвае 323 тысячы чалавек, аб’яднаных у 22 дывізіі, і 3 тысячы гармат і мінамётаў, пачала наступ. У рэзерве знаходзілася 7-я армія і танкавыя часткі. Альпійская армія генерала Альдры, якая супрацьстаяла ім, мела 175 тысяч чалавек, але затое займала вельмі выгодныя пазіцыі. Напады італьянцаў былі адбіты, толькі на поўдні яны змаглі малаважна прасунуцца ўглыб. 21 чэрвеня, у дзень падпісання капітуляцыі, ужо 32 італьянскія дывізіі, што наступалі трыма калонамі, былі спынены. Гэта было правалам італьянскай арміі.

На поўначы справы ў французаў ішлі далёка не так добра. Усё акіянскае ўзбярэжжа аж да Шэрбура было захоплена. Група армій «C» нарэшце пачала магутны наступ (14-15 чэрвеня), дасягнулае поспеху: 17 чэрвеня немцы фарсіравалі Луару, а асобныя часткі дасягнулі Французскіх Альпаў. Адрэзаныя за лініяй Мажыно французскія часткі здаліся 22 чэрвеня. На захадзе немцы падышлі ўшчыльную да Бардо.

Капітуляцыя Францыі

[правіць | правіць зыходнік]
Парад нацыстаў ля Трыўмфальнай Аркі ў Парыжы, 1940

17 чэрвеня французскі ўрад адхіліў прапанову прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля аб уваходжанні Францыі ў склад Брытанскай імперыі на правах дамініёна. 22 чэрвеня ў Камп’енскім лесе, у тым жа вагоне, у якім было падпісана перамір’е 1918 года, на сустрэчы Гітлера і генерала Юнцыгера быў падпісаны акт аб капітуляцыі (Камп’енскае перамір’е 1940 года). Афіцыйна ваенныя дзеянні скончыліся 25 чэрвеня.

Акупацыя Францыі Германіяй і Італіяй

Паводле ўмоў капітуляцыі, 3/5 тэрыторыі Францыі былі аддадзены пад кантроль Германіі. Французскія войскі былі раззброены, а ўтрымліваць нямецкія акупацыйныя войскі павінны былі самі ж французы. Італія атрымлівала тэрыторыю плошчай у 832 км². Французскі флот (7 лінкараў, 18 крэйсераў, 48 эсмінцаў, 71 падводная лодка і іншыя судны) павінен быў быць раззброены пад кантролем Германіі і Італіі.

Прычыны паражэння

[правіць | правіць зыходнік]

Паражэнне французскай арміі не было абумоўлена выключна перавагай германскіх танкаў. Толькі адзін тып германскіх танкаў, Panzer IV (у савецкай гістарыяграфіі T-IV), узброены 75-мм гарматай, мог цягацца з французскімі цяжкімі танкамі Char B, тады як астатнія Panzer I, II і III (у савецкай гістарыяграфіі T-I, Т-II, T-III адпаведна) былі або састарэлымі, або недастаткова магутнымі. Было некалькі іншых прычын такога поспеху германскай танкавай зброі, напрыклад, кожны германскі танк (акрамя танкетак Panzer I) быў абсталяваны рацыяй (прыёмнікам-перадатчыкам), што ў баявых умовах дапамагала ў каардынацыі баявых дзеянняў і дазваляла хутка і проста накіраваць танкавыя сілы туды, дзе яны ў гэты момант неабходны больш за ўсё. Да таго ж усе танкі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у складзе ўкамплектаваных незалежных падраздзяленняў і не былі прыпісаны да пяхотных частак. І апошняе, але не менш важнае, гэта тое, што ўсе танкавыя падраздзяленні знаходзіліся пад камандай афіцэраў, якія былі навучаны і натрэніраваны самім стваральнікам германскіх бранятанкавых сіл — Хайнцам Гудэрыянам.

Танкавыя сілы Францыі былі слабыя. Большасць французскіх танкаў сур’ёзна саступалі нямецкім ва ўзбраенні: кароткаствольная французская 37-мм танкавая гармата, распрацаваная яшчэ ў 1918 годзе, Puteaux SA 18 была састарэлай зброяй і мела пачатковую хуткасць снарада ўсяго 390 м\з, а такім чынам — недастатковую бронепрабівальнасць (для параўнання, нямецкая танкавая гармата 3,7 cm KwK 36, якой абсталёўваліся танкі Panzer III, мела пачатковую хуткасць снарада каля 800 м\с). 47-мм танкавая гармата SA 34 (узору 1934 г.) была значна больш магутнай зброяй, але ёю была ўзброена толькі пятая частка французскіх танкаў (Самуа S 35, Рэно B1 bis і Рэно D2). Французскія танкі, як правіла, пераўзыходзячы нямецкія ў браніраванні, саступалі ім у хуткаходнасці. У французскай арміі радыёперадавальнікі мелі толькі танкі Рэно B1 bis і Рэно D2. Французскія рэзервовыя танкавыя дывізіі былі спехам сфарміраваны і дрэнна навучаны[2].

Узятыя ў палон у Францыі англічане

Французская армія ў выніку вайны страціла 84 000 чалавек забітымі і больш за мільён палоннымі. ВПС і танкавыя сілы былі часткова знішчаны, часткова ўсталі на ўзбраенне вермахта. Да канца ліпеня брытанцы знішчаюць ці нейтралізуюць амаль увесь французскі флот.

Нямецкія войскі страцілі 45 074 чалавек забітымі, 110 043 параненымі і 18 384 зніклі без весткі.

Зноскі

  1. Usovski «Blog Archive» Крушэнне Заходняга фронту ў маі 1940-га: як гэта было насамрэч…Частка 1
  2. Жан-Поль Паллю. План «Гельб»: Блицкриг на Западе, 1940. М.: Эксмо, 2008 г. — 480 стр.: ил. ISBN 978-5-699-24394-5