Кембрыджскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кембрыджскі універсітэт)
Ке́мбрыджскі ўніверсітэт
University of Cámbridge
Арыгінальная назва University of Cámbridge
Міжнародная назва лац.: Universitas Cantabrigiensis
Дэвіз лац.: Hinc lucem et pocula sacra, «Ад гэтага месца мы набываем асветніцтва і каштоўныя веды»
Заснаваны 1209
Тып публічны
Прэзідэнт Філіп, герцаг Эдынбургскі
Студэнты 18 396[1]
Размяшчэнне г. Кембрыдж, графства Кембрыджшыр, Англія, Вялікабрытанія.
Юрыдычны адрас University of Cambridge, The Old Schools, Trinity Lane, Cambridge CB2 1TN, UK
Сайт cam.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кембрыджскі ўніверсітэт (англ.: Univérsity of Cámbridge, лац.: Universitas Cantabrigiensis) — па часу заснавання другі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі пасля Оксфардскага і чацвёрты ў свеце; адзін з «старадаўніх універсітэтаў Вялікай Брытаніі і Ірландыі, адзін з найбольш вядомых універсітэтаў свету, член элітнай Групы Расэл.

Універсітэт вырас са збору вучоных людзей горада Кембрыджа, які быў створаны, мяркуючы па летапісах, у 1209 годзе навукоўцамі, якія пакінулі горад Оксфард з-за таго, што Оксфардскі студэнт забіў жыхарку горада. Універсітэты Кембрыджа і Оксфарда часта разам называюць «Оксбрыдж».

Сярод людзей, якія так ці інакш звязаныя з Кембрыджскім універсітэтам, 87 нобелеўскіх лаўрэатаў — па гэтым паказчыку ён займае адно з першых месцаў сярод вышэйшых навучальных устаноў свету.

Каледжы Кембрыджскага ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

У сапраўдны момант Кембрыджскі ўніверсітэт налічвае 31 каледж, тры з якіх прымаюць толькі жанчын (Нью Хол, Ньюнхэм і Люсі Кавендыш). Астатнія 28 каледжаў — змяшаныя. Каледж Магдалены быў апошнім цалкам мужчынскім каледжам і пачаў прымаць жанчын толькі ў 1988 годзе. Два каледжа прымаюць толькі аспірантаў (англ.: post-graduate students) (Клэр Хол і Дарвін), яшчэ чатыры прымаюць пераважна дарослых студэнтаў ці аспірантаў (graduate) (Х'ю Хол, Люсі Кавендыш, Св. Эдмунд і Вулфсан). Астатнія 25 каледжаў прымаюць і студэнтаў, і аспірантаў.

У Кембрыджы ёсць некалькі тэалагічных каледжаў, напрыклад Вэстмінстэрскі каледж і Рыдлі Хол, звязаныя з універсітэтам праз Кембрыджскую тэалагічную федэрацыю.

Спіс каледжаў і гады іх заснавання:

Выбітныя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Table 0b - All students FTE by institution and level of study 2004/05 (Microsoft Excel spreadsheet). Higher Education Statistics Agency. Праверана 1 чэрвеня 2008.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.225

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]