Ян II Казімір Ваза
Ян II Казімір Ваза | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jan II Kazimierz Waza | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 19 студзеня 1649 | ||||||
Папярэднік | Уладзіслаў IV | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Вішнявецкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў IV | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Вішнявецкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 сакавіка 1609[1][2] |
||||||
Смерць |
16 снежня 1672[3][4] (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Ваза | ||||||
Бацька | Жыгімонт Ваза | ||||||
Маці | Канстанцыя Габсбург | ||||||
Жонка | Людвіка Марыя Ганзага[6] і Кладзіна Франсуаза Міньё[d] | ||||||
Дзеці | Марыя Ганна Ваза[d] і John Sigismund, Crown Prince of Poland[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[7] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян II Казімір (польск.: Jan II Kazimierz; 22 сакавіка 1609 — 16 снежня 1672), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648—1668). Апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Жыгімонта III Вазы. Намінальна і спадчынна да 1660 насіў тытул караля Швецыі. Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34, у Трыццацігадовай вайне 1618—48. У 1643—45 член ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Пасля смерці старэйшага брата, караля Уладзіслава IV, вызвалены рымскім папам з духоўнага звання. 20.11.1648 на сойме абраны каралём польскім і вялікім князем ВКЛ пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагаднення з казакамі, што паўсталі на Украіне, каб потым пачаць вайну хрысціянскіх дзяржаў супраць Турцыі і Крымскага ханства. Напачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненні да казакоў у разліку на пагадненне з Б. Хмяльніцкім, аднак гэта палітыка не дала вынікаў, і вайна на Украіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў паходы на Украіну, заключыў Збораўскі і Белацаркоўскі мірныя дагаворы. У час яго панавання адбыліся разбуральныя войны: Казацкая вайна (1648—1651), а таксама Патоп (1654—1667) і вайна са Швецыяй у ходе якіх маскоўскія войскі акупіравалі большую частку ВКЛ, а шведскія значную частку Польшчы, уключаючы Варшаву. Кароль, быў змушаны ўцячы ў Сілезію. У 1657 Рэч Паспалітая адмовілася ад суверэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага перамір’я (1667) страціла Смаленскае ваяводства, Кіеў і ўсе тэрыторыі Украіны на ўсход ад Дняпра.
У гэты час Ян II Казімір змяніў палітыку, адмовіўся ад саюза з германскім імператарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю. Каб умацаваць цэнтральную ўладу, Ян II Казімір распрацаваў план рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Ён прапанаваў выбіраць новага караля не пасля смерці папярэдніка, а пры жыцці, каб не было безуладдзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказваліся супраць рэформы. Супраць караля склалася апазіцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е. С. Любамірскім, у 1665—66 яна ўзняла рокаш. Напачатку ракашане перамаглі каралеўскае войска, аднак пасля вымушаны былі капітуляваць. Суд прыгаварыў Любамірскага да баніцыі (выгнання з краіны), але спроба рэформ была сарвана. Пасля рокаша зрыванне соймаў і соймікаў стала частай з’явай.
Агульны гаспадарчы заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленне міжнароднага становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, смерць энергічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16.9.1668 Ян II Казімір адрокся ад трона і назаўсёды выехаў у Францыю.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://id.loc.gov/authorities/names/n83225144.html
- ↑ http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1646.htm#Waza
- ↑ Jan II Casimir // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jan II Kazimierz (Waza) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119389118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 21 кастрычніка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Ян Казімір Ваза // Скрыжалі «Спадчыны» — Мн., 1996.
- Wasilewski T. Jan Kazimierz. Warszawa, 1985.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян II Казімір Ваза
- Jan II Kazimierz (Encyklopedia WIEM) Архівавана 10 лютага 2009. (польск.)
- Ян ІІ Казімір Ваза (Беларускі гістарычны партал)