Ян XXIII (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян XXIII
Pope John XXIII - 1959.jpg
Афіцыйны партрэт Яна XXIII
Герб
Сцяг
261-ы Папа Рымскі
28 кастрычніка 1958 — 3 жніўня 1963
Інтранізацыя 4 лістапада 1958
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Пій XII
Пераемнік Павел VI
Сцяг
3-і Суверэн Ватыкана
28 кастрычніка 1958 — 3 жніўня 1963
Інтранізацыя 4 лістапада 1958
Папярэднік Пій XII
Пераемнік Павел VI

Адукацыя
Навуковая ступень доктар тэалогіі[d]
Прафесія ксёндз, дыпламат
Нараджэнне 25 лістапада 1881(1881-11-25)[1][2][…]
Смерць 3 чэрвеня 1963(1963-06-03)[4][1][…] (81 год)
Пахаванне
Бацька Giovanni Battista Roncalli[d]
Прыняцце свяшчэннага сану 10 жніўня 1904
Кардынал з 12 студзеня 1953

Аўтограф FirmaGiovanniXXIII.PNG

Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ян XXIII, Іаан XXIII[5], святы (свецкае Анджэла Джузепе Ранкалі, італ.: Angelo Giuseppe Roncalli; 25.11.1881, Сота-іль-Монтэ каля г. Бергама, Італія — 3.6.1963) — Папа Рымскі (19581963).

Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Бергама, атрымаў тэалагічную адукацыю ў Рыме і прыняў сан свяшчэнніка (1904). У 1919—21 рэктар семінарыі. 3 1925 біскуп, у 1925—53 прадстаўнік Ватыкана ў шэрагу краін. У 1953 атрымаў сан кардынала. У 1953—58 патрыярх Венецыі.

Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. У час каранацыі не дазволіў епіскапам цалаваць яго калені і стопы, а толькі пярсцёнак. Першы Папа пасля 1870 г., які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведванне зняволеных у турме).

Праводзіў курс ватыканскай палітыкі, накіраваны на абнаўленне царкоўнага жьшця і аб’яднанне з іншымі хрысціянскімі цэрквамі; выступаў за мірнае суіснаванне дзяржаў з розным грамадскім ладам, за раззбраенне і мірнае вырашэнне спрэчных міжнародных пытанняў. Склікаў Першы сінод для Рымскай дыяцэзіі ў Латэранскім саборы, адначасова першы сінод у гісторыі Рыма (24.1 — 31.1.1960). 3 мэтай прыняцця каталіцкай царквой новага курсу і ўмацавання яе пазіцый склікаў Другі Ватыканскі сабор (11.10.1962), на якім абмяркоўваліся царкоўныя рэформы. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіепіскапа.

Абвешчаны багаслаўлёным у 2000, рэшткі цела перанесены з падзямелляў Ватыкана ў сабор Св. Пятра. У 2014 абвешчаны святым.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Saint John XXIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Pope John XXIII // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. John XXIII Pope // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Иоанн XXIII // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8 С. 136

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]