Перайсці да зместу

Engesa EE-9 Cascavel

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Engesa EE-9 Cascavel
Выява
Бітва
Краіна паходжання
Вытворца Engesa[d]
Рухавік дызельны рухавік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энжэса EE-9 Каскавэл (парт.: Engesa EE-9 Cascavel; cascavel — грымучая змяя) — бразільская колавая баявая разведвальная машына. Распрацавана бразільскай кампаніяй Engesa. Паступіла на ўзбраенне ў 1975 годзе[1]

EE-9 мае аддзяленне кіравання ў лэбавай, баявое аддзяленне — у сярэдняй і маторна-трансмісійнае аддзяленне — у кармавой частцы машыны. Штатны экіпаж складаецца з трох чалавек: камандзіра машыны, механіка-кіроўцы і аператара-наводчыка. Закрыты бранявы корпус і вежа збіраліся з лістоў шматслаёвай брані пры дапамозе зваркі. Такая браня складаецца з двух слаёў сталі: знешні пласт больш цвёрды, а ўнутраны пласт менш цвёрды, але больш глейкі. Падобная канструкцыя павялічвае абароненасць баявых машын і дадаткова абараняе экіпаж ад аскепкаў. Лабавая браня мае таўшчыню 16 мм і здольная вытрымліваць трапленне куль буйнакаліберных кулямётаў. Астатнія часткі корпуса і вежы забяспечваюць абарону ад куль стралковай зброі і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў і мін[1].

Асноўнае ўзбраенне размяшчаецца ў двухмеснай браняванай вежы, усталяванай у баявым аддзяленні. Машына абсталявана 37-мм гарматай. Экспартная мадыфікацыя мае вежу з 90-мм гарматай.

Машына актыўна экспартавалася і, акрамя Бразіліі, складаецца або складалася на ўзбраенні 20 дзяржаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Поспеху на сусветным рынку спрыяла прастата і надзейнасць канструкцыі, а таксама магчымасць выкарыстання бронемашыны не толькі для бронеразведкі, але і непасрэднай падтрымкі ўласных войскаў і барацьбы з танкамі праціўніка.

  1. а б EE-9 Cascavel. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2011. Праверана 9 кастрычніка 2010.