Руская мова: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: vo:Rusänapük |
др робат дадаў: frr:Rüsk |
||
Радок 102: | Радок 102: | ||
[[fr:Russe]] |
[[fr:Russe]] |
||
[[frp:Russo]] |
[[frp:Russo]] |
||
[[frr:Rüsk]] |
|||
[[fy:Russysk]] |
[[fy:Russysk]] |
||
[[ga:An Rúisis]] |
[[ga:An Rúisis]] |
Версія ад 21:13, 19 жніўня 2012
Руская мова (па-руску: русский язык) — славянская мова ў складзе індаеўрапейскай моўнай сям'і.
Руская мова з'яўляецца роднай для 170 мільёнаў чалавек, з якіх каля 130 мільёнаў пражывае ў Расіі. Руская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай у Расіі, Беларусі (побач з беларускай мовай), афіцыйнай мовай у Казахстане (побач з казахскай мовай у якасці дзяржаўнай), Кіргізстане (побач з кіргізскай мовай у якасці дзяржаўнай). Руская мова з'яўляецца таксама афіцыйнай у Абхазіі, Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўі, Гагаузіі. Распаўсюджаная таксама ва Украіне.
Алфавіт
Рускі алфавіт
|
З часоў апошняй рэформы рускай арфаграфіі ў 1918 годзе ў склад рускага алфавіту ўваходзяць 33 літары. З іх 10 літар выкарыстоўваюцца для перадачы галосных гукаў : а, е, ё, и, о, у, ы, э, ю і я. Астатнія 23 літары перадаюць зычныя гукі, пры гэтым літары ъ і ь выкарыстоўваюцца не для адлюстравання асобных самастойных гукаў, а з'яўляюцца індыкатарамі цвёрдасці альбо мяккасці існуючых зычных (больш падрабязная інфармацыя ў артыкуле: руская фанетыка).
Кароткае апісанне мовы
Руская мова адрозніваецца ў фанетыцы — «аканнем» (ненаціскныя літары О вымаўляюцца як А), а таксама «іканнем» (ненаціскныя Е, Я вымаўляюцца як І). У граматыцы і лексіцы захоўваецца вялікі ўплыў царкоўнаславянскай мовы.