Круглае: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выявы
Радок 10: Радок 10:
|шырыня герба =
|шырыня герба =
|шырыня сцяга =
|шырыня сцяга =
|выява =
|выява = Church in Krugloe 03.jpg
|подпіс =
|подпіс = Свята-Троіцкая царква
|lat_dir = N|lat_deg = 54|lat_min = 14|lat_sec = 52.57
|lat_dir = N|lat_deg = 54|lat_min = 14|lat_sec = 52.57
|lon_dir = E|lon_deg = 29|lon_min = 47|lon_sec = 47.90
|lon_dir = E|lon_deg = 29|lon_min = 47|lon_sec = 47.90
Радок 87: Радок 87:
* [[Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў]]
* [[Дзяніс Аляксандравіч Дудкоў]]
* [[Анатоль Віктаравіч Красінскі]]
* [[Анатоль Віктаравіч Красінскі]]

== Галерэя ==
<gallery mode=packed perrow ="4" heights= "150px">
Kruhłaje. Круглае (XX).jpg|Паштовая станцыя (пачатак XX ст.)
City Government in Krugloe.jpg|Будынак гарадской адміністрацыі
Bus Station in Krugloe.jpg|Аўтастанцыя
Shop in Krugloe.jpg|Магазін
Круглае. Мемарыяльны камень (01).jpg|Мемарыяльны камень
World War II memorials in Krugloe 01.jpg|Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
World War II memorials in Krugloe 04.jpg|Мемарыял вызваліцелям
Memorial to the participants of the war in Afghanistan in Krugloe.jpg|Мемарыял удзельнікам вайны ў Афганістане
World War II memorials in Krugloe 02.jpg|Помнік падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны
</gallery>


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 13:00, 9 лютага 2017

Горад
Круглае
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
175 м
Насельніцтва
7 620 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2234
Паштовы індэкс
213188
Аўтамабільны код
6
СААТА
7242501000
Круглае на карце Беларусі ±
Круглае (Беларусь)
Круглае
Круглае (Магілёўская вобласць)
Круглае

Кру́глае (афіц. транс.: Kruhlaje) — горад (з 2016[2]) у Магілёўскай вобласці Беларусі, цэнтр Круглянскага раёна, на рацэ Друць. За 78 км на поўночны-захад ад Магілёва, 19 км ад чыгуначнай станцыі Талачын на лініі ОршаМінск. Вузел аўтадарог на Магілёў, Оршу, Шклоў, Талачын, Бялынічы. Насельніцтва 7 620 чал. (2016)[1].

Гісторыя

Вядомы з 16 ст. як сяло ў складзе Друцкага княства, пазней Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У 2-й палове 18 ст. мястэчка, 328 жыхароў, належыла вялікаму гетману літоўскаму М. К. Агінскаму. З 1772 г. вёска ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, 462 жыхары (41 двор), працаваў бровар, палатняная фабрыка, належала княгіні К. Дашкавай, якая пабудавала тут праваслаўную царкву. З 1785 г. — мястэчка. У вайну 1812 у Круглым знаходзілася галоўная кватэра рускіх войскаў на чале з М. І. Кутузавым. У 1880 годзе ў Круглым 119 двароў, праваслаўная царква, народнае вучылішча, яўрэйская школа, 3 млыны, праводзіліся 3 кірмашы. На пачатку 20 ст. 1,6 тыс. жыхароў, крухмальны завод, 2 вучылішчы, 22 крамы. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 1925 года вёска, 1344 жыхары (250 двароў). У 1931—1935 гг. у Талачынскім раёне. З 1935 г. цэнтр Круглянскага раёна. З 1938 г. у Магілёўскай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны моцна разбурана, у наваколлях загінулі больш 3 тыс. мірных жыхароў. У 1959—1966 гг. у Бялыніцкім раёне. З 1967 года — гарадскі пасёлак.

У пасляваенныя гады забудоўвалася пераважна драўляныя дамамі сядзібнага тыпу. З 1975 года развіваецца паводле генеральнага плана і праекта дэталёвай планіроўкі, у аснову якіх закладзены прынцып раскрыцця забудовы ў бок Друці. Жылы масіў сканцэнтраваны галоўным чынам у цэнтры і ў паўднёвай частцы пасёлка, будуюцца 4-х і 5-павярховыя дамы. Прамысловая зона фарміруецца ў паўночнай частцы.

7,3 тыс. чал. у 2006.

17 лістапада 2016 наданы статус горада раённага падпарадкавання.

Эканоміка

У горадзе працуе ГУК ДСП "Круглянская ПМК№266", аддзяленне Магілёўскага малочнага камбіната. Гасцініца.

Культура

Дзейнічаюць сярэднія школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, моладзевы цэнтр, Дом рамёстваў. Выдаецца газета «Сельскае жыццё». Дзейнічае Круглянскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Памятныя мясціны

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан;
  • Магіла ахвяр фашызму;
  • Помнік падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны;
  • Алея герояў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • З гісторыі населеных пунктаў Кругляншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага раёна. — Мінск, 1996. — С. 22—25.
  • Круглое // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

Спасылкі