Перайсці да зместу

Жоўква

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Жоўква
укр.: Жовква
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гістарычны цэнтр горада
Гістарычны цэнтр горада
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1597
Першая згадка
Горад з
Плошча
7,6 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
14 000 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3252
Паштовы індэкс
80300
КААТУУ
4622710100
Афіцыйны сайт
Жоўква на карце Украіны ±
Жоўква (Украіна)
Жоўква
Жоўква (Львоўская вобласць)
Жоўква

Жоўква (укр.: Жовква, польск.: Żółkiew, у 1951—1992 гг. — Несцераў) — горад раённага значэння Жоўкіўскага раёна Львоўскай вобласці, раённы цэнтр. Заснаваны ў 1368 годзе. Гарадскія правы атрымаў у 1603 годзе. Вядомы як горад рамеснікаў. У XVII ст. быў рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Яна III Сабескага.

Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Львова, за 35 км ад украінска-польскай мяжы на скрыжаванні міжнародных аўтадарог да Польшчы (Львоў — Рава-Руская — Варшава), да Беларусі і Прыбалтыкі (Львоў — Ковель — Брэст). Побач з аўтатрасай праходзіць чыгунка Львоў — Рава-Руская — Варшава.

Горад знаходзіцца на мяжы прыродных абласцей: узгоркаў Расточча і забалочанай ў старажытнасці раўніны Малога Палесся. Мяжа прыродных абласцей тут супадае з багатай геалагічнай, кліматычнай, расліннай і жывёльнай разнастайнасцю, побач праходзіць Галоўны еўрапейскі водападзел.

Гэта таксама старажытная мяжа зямель і княстваў Чырвоная Русі — Галіцыі, Валыні, Звенігародскага, Бэлзскага княстваў. Ля падножжа гары Гарай (365 м) — крутога ўступа Расточча, якая падымаецца на 150 метраў над прылеглай раўнінай, перасякаліся важныя шляхі Чырвонай Русі. З усходу праходзіў шлях на адрэзку паміж гарадамі Дымошын (цяпер г. Каменка-Бугская) і Шчакоцін (ваколіцы вёскі Глінск за 5 км ад Жоўквы), далей на Янаў (цяпер Івана-Франкоўск), Кракавец, Кракаў; з поўдня на поўнач пралягаў шлях з сталічнага горада Галіча (пазней са Львова) на Бэлз і Холм.

Вядома як сяло Віннікі з 1368 года. У 1588 годзе сяло ў спадчыну па бацьку атрымаў гетман польны каронны Станіслаў Жалкеўскі, у 1597 годзе пачаў будаўніцтва тут замка, які назваў Жоўквай — па старой родавай вотчыне ў Мазовіі. Станіслаў Жалкеўскі атрымаў каралеўскі прывілей Жыгімонта Вазы ад 22.2.1603 года на будаўніцтва новага горада, права назваць яго Жоўквай і магдэбургскае права для паселішча. Такім чынам, сяло Віннікі стала спачатку замкавым предмесцем, а потым горадам Жоўквай. Кіраваў горадам магістрат, які абіраўся са згоды ўладальніка.

З 1678 года замак стаў каралеўскай рэзідэнцыяй Яна III Сабескага. У 2-й палове XVII — пачатку XVIII ст. горад моцна змяніўся — з’явіўся шэраг новых каменных будынкаў, выдатныя садова-паркавыя ансамблі — і дасягнуў найвышэйшага свайго развіцця і багацця. У Жоўкве дзейнічала пяць цэркваў, чатыры касцёлы, сінагога. Славілася мастацкай каштоўнасцю мясцовая калекцыя жывапісу, графікі, разьбы, габеленаў, парцаляны, зброі. Праславілі горад іканапісцы і разьбяры.

Даследчык гісторыі горада Садок Баронч высунуў версію пра нараджэнне тут ўкраінскага дзяржаўнага дзеяча і палкаводца, гетмана Багдана Хмяльніцкага. Падчас вызваленчай вайны ўкраінскага народа пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага ў Жоўкве двойчы пабывала казацка-сялянскае войска. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў замак са снежня 1706 да красавіка 1707 года быў рэзідэнцыяй расійскага цара Пятра I. Паводле падання, мясцовая рака Свіня атрымала сваю назву пасля таго, як туды ўпаў маскоўскі цар (перад тым выпіўшы занадта шмат алкаголю).

Да горада ў красавіку 1707 года прыязджаў украінскі гетман Іван Мазепа. З Жоўквы гетман адпраўляў пасланца ў Саксонію заручыцца падтрымкай шведскага караля Карла XII.

Караль Юзаф Сапега восенню 1745 года спрабаваў быць пасярэднікам паміж гетманам літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам і сандамірскім ваяводам Янам Тарле ў іх спрэчцы за права на горад.

З 1880 года ў складзе Галіцыі — правінцыі Аўстра-Венгерскай манархіі, створаны адміністрацыйны павет Жоўква, які ахопліваў 74 абшчыны. Уздыму Жоўквы спрыяла пракладка праз горад дарогі Львоў — Белжац, адміністрацыя якой з 1889 года размясцілася ў горадзе. Асабліва моцны ўдар па горадзе нанесла Першая сусветная вайна, калі Жоўква пераходзіла з рук у рукі, падчас адступлення рускіх горад быў спалены. Перад вайной у Жоўкве размяшчаўся 15-ы полк драгун імя Эрцгерцага Іосіфа (штаб і абодва дывізіёны).

1 лістапада 1918 года ў Жоўкве ўстаноўлена ўлада ўкраінскай дзяржавы — ЗУНР.

Вядомыя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]
Год Колькасць
2004 13 381 [1]
2005 13 368 [1]
2006 13 330 [1]
2007 13 349 [1]
2008 13 378 [1]
Год Колькасць
2009 13 377 [1]
2010 13 427 [1]
2011 13 455 [1]
2012 13 518 [1]
2013 13 594 [1]
Год Колькасць
2014 13 629 [1]
2015 13 718 [2]
2016 13 774 [3]
2017 13 834 [1][4]
2018 13 827 [5]
Год Колькасць
2019 13 864 [6]
2020 13 899 [7]
2021 13 895 [8]
2022 13 852 [9]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л http://pop-stat.mashke.org/ukraine-cities.htm
  2. Державна служба статистики України Number of Present Population of Ukraine (2015) — 2015.
  3. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2016 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  4. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  5. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 рокуКиїв: Державна служба статистики України, 2018.
  6. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 рокуКиїв: Державна служба статистики України, 2019.
  7. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2020 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  8. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  9. Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 рокуКіеў.
  10. а б в г д е ё ж з і к л м н о https://zhovkva-rada.gov.ua/pro-misto/mista-partneri.html
  11. http://www.zamosc.pl/page/4/miasta-partnerskie.html
  12. http://prykordonnya.info/5497/zhovkva-spivpratsyuvatyme-z-pustomytamy/