Амяльнянскі сельсавет
Амяльнянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Амяльная |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 9 жніўня 2022 |
Насельніцтва (2019) | 952 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1645 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Амяльня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Амяльная.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Коланскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Коланск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна, за выключэннем вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія засталіся ў складзе Пінскага раёна[1]. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Амяльная, сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі[2]. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1133 чалавекі[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 952 чалавекі[6].
Колькасць двароў — 518 (2014 год).
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Амяльнянская сярэдняя школа
- Амяльнянскі дзіцячы садок
Ахова здароўя
[правіць | правіць зыходнік]- Амяльнянская ўрачэбная амбулаторыя
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
- ↑ Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.