Перайсці да зместу

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Эмблема
Сцяг

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (Мінсельгасхарч Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне сельскай гаспадаркі. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 27 чэрвеня 2024 года пасаду міністра займае Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч.

Цэнтральны апарат — 7 галоўных упраўленняў, 2 дэпартаменты, 4 упраўленні, 2 інспекцыі, па адным аддзеле і сектары[1].

  1. парадкаванне сельскагаспадарчай вытворчасці дзяржаўных устаноў;
  2. стварэнне ўмоў для прыватызавання аграпрамысловай вытворчасці;
  3. укараненне ў сельскай гаспадарцы дасягненняў навукі;
  4. павышэнне выніковасці сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны;
  5. стварэнне ўмоў для павелічэння вытворчасці харчавання;
  6. павышэнне спабораздольнасці сельскагаспадарчых тавараў за мяжой;
  7. прыцягненне капіталаўкладанняў для пераабсталявання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
  8. забеспячэнне выканання падпарадкаванымі прадпрыемствамі планавых паказчыкаў вывазу і ўвозу сельскагаспадарчых тавараў.
  1. спрыянне захаванню асяроддзя ўзнаўлення рыбы;
  2. распрацоўка заканадаўства аб сельскай гаспадарцы;
  3. стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў;
  4. узгадненне правядзення сельскагаспадарчых навуковых даследаванняў;
  5. забеспячэнне вытворчасці хлеба і макаронаў;
  6. распрацоўка прыёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці на забруджаных радыёнуклідамі землях;
  7. парадкаванне насенневодства, гатункавыпрабавання, пляменнай справы, меліярацыі і хімізацыі земляў, механізавання і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі;
  8. нагляд за выкананнем правілаў карыстання сельскагаспадарчым абсталяваннем і сродкамі абароны раслін;
  9. ухваленне пастаноў аб бяспецы геннай інжынерыі;
  10. ліцэнзаванне;
  11. улік асушальных збудаванняў і рыбалоўных угоддзяў;
  12. ацэнка праектаў і будаўніцтва асушальных збудаванняў;
  13. ухваленне правіл бяспекі працы на падпарадкаваных прадпрыемствах;
  14. нагляд за выкарыстаннем грошай урада, выдаткаваных на сельскую гаспадарку;
  15. прыцягненне замежных укладанняў у сельскую гаспадарку;
  16. нагляд за якасцю харчавання пры вытворчасці і захоўванні;
  17. выдача пасведчанняў аб уліку генна-інжынерных гатункаў раслін, парод жывёл і штамаў непатагенных мікраарганізмаў;
  18. закуп сельскагаспадарчых тавараў і паслуг;
  19. ухваленне норм працы і расходу паліва ў сельскай гаспадарцы[2].

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года міністэрства больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановай Ураду БССР ад 12 жніўня 1991 года № 312, паводле якой міністр прызначаўся Вярхоўным Саветам[3]. Пастановай ад 12 лютага 1996 года № 100 урад Беларусі ўхваліў новую ўставу міністэрства. Паводле дзейнай Пастановы ўраду ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1590 міністр прызначаецца прэзідэнтам[2].

Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Будова міністэрства (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2010. Праверана 19 сакавіка 2011.
  2. а б Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2001 г. № 1590 (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана 19 сакавіка 2011.
  3. Гісторыка-архіўная даведка да фонду міністэрства за 1991-1995 гг. (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 19 сакавіка 2011.
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2017 года № 80 «Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб»
  5. «Уся ваша біяграфія звязана з працай з жывёламі»: Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі. Наша Ніва.
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 17 марта 2020 года № 98 «Об И. И. Крупко» Архівавана 9 снежня 2021. (руск.)
  7. Лукашэнка назначыў Сяргея Барташа кіраўніком Мінсельгасхарча