Гарадскі пасёлак Мір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гарадскі пасёлак
Мір
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 53°27′00″ пн. ш. 26°28′00.12″ у. д. / 53.45, 26.4667 (G) (O) (Я)53°27′00″ пн. ш. 26°28′00.12″ у. д. / 53.45, 26.4667 (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
2,5 тыс. чалавек (2005)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
+375 1596
Аўтамабільны код
4
Мір (Беларусь)
Мір
Мір
Мір (Гродзенская вобласць)
Мір
Мір

Мір — гарадскі пасёлак у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Насельніцтва складае 2,4 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Мінск — Навагрудак.

Да нашага часу тут захаваўся знакаміты замак Ільінічаў і Радзівілаў — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі меркаванняў датычна паходжання тапоніму «Мір». Беларускі географ В. Жучкевіч лічыў, што назва паселішча, імаверна, утварылася ад слова сацыяльнага значэння «мір» — калектыў удзельнікаў грамадства, часам раўназначнага паняццю «грамады»[1]. На думку В. Калніна тапонім мае звязкі з словам «эмір» (паводле наймення военачальніка аддзелу ваяроў-татараў, што размяшчаліся тут). Згодна з меркаваннем Уладзіслава Сыракомлі, паселішча атрымала сваю назву паводле простага значэння слова «мір» (у гэтай мясцовасці праходзіла мяжа паміж Руссю і Літвой, аднак невядомым застаецца факт складання тут якой-небудзь мірнага дагавора)[2]. На думку некаторых даследчыкаў, назва паселішча пайшла ад лацінскага слова «mirum», што перакладаецца як «цуд»[3].

Таксама вядома, што пасяленні вясковага тыпу ў XXI стст. у гістарычных хроніках (напр. «Аповесць мінулых часоў») завуцца «пагост» або «мір» (у лясной паласе)[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Мір датуецца 1395[5], калі крыжакі на чале з Конрадам фон Юнгінгенам зруйнавалі паселішча. Па нападзе вялікі князь Вітаўт перадаў двор Мір свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, які ў 1434 будучы ўжо вялікім князем падараваў паселішча свайму паплечніку, кашталяну віленскаму Пятру Сеньку Гедыгольдавічу.

З 1486 Мір знаходзіўся ва ўладанні Ільінічаў, якія абнеслі ўласны двор землянымі валамі. Таксама яны ўмацавалі і само паселішча, што мела чатыры брамы ў кірунках асноўных дарогаў: Замкавая, Віленская, Мінская і Слонімская. У 1520-я Юрый Ільініч заклаў Мірскі замак, першы пісьмовы ўспамін пра які датуецца 1527. У 1553 мястэчка зрабілася сталіцай Мірскага графства. Ілінічы атрымалі графскі тытул ад імператара Фердынанда I[6]. У 1569, паводле тэстамента Ю. Ілініча (малодшага), Мір перайшоў да М. К. Радзівіла «Сіроткі», які заснаваў тут Мікалеўскі касцёл (1585) і Траецкую царкву (1595).

У Міры жыло шматнацыянальнае насельніцтва. Мясцовыя татары займаліся агародніцтвом, гарбарствам, рымарствам; яўрэі — гандлем і пазыкамі; цыганы — конным промыслам; а русіны — пераважна рамяством. На мірскія кірмашы сцякаліся тавары і купцы з ВКЛ, Польшчы, Расіі, Германіі.

27 снежня 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Міру Магдэбургскае права (няпоўнае). З 1589 горада знаходзілася ў складзе Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, якія ў кан. XVI — пач. XVII стст. узвялі з трох бакоў тутэйшага замка бастыёны, з паўднёвага боку зрабілі сажалку, на поўнач ад бастыённых умацаванняў заклалі рэгулярны італьянскі парк. У замку да ўяздной вежы дабудавалі перадбрам'е, на дзядзінцы пры паўночных і ўсходніх мурах у стылі Рэнесансу ўзвялі 3-павярховыя палацавыя карпусы, над замкавымі сценамі надбудавалі галерэі з байніцамі[7].

Падчас Трынаццацігадовай вайны ў 1655 казакі І. Залатарэнкі зруйнавалі Мір[6]. Па ваенных спусташэннях на канец XVII ст. тут было 478 двароў, 4 рамесныя цэхі, працавалі рамеснікі 49 спецыяльнасцей[6]. У 1705 пры Траецкай царкве Караль Станіслаў Радзівіл заснаваў базылянскі кляштар. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) горада пэўны час займалі войскі караля Швецыі Карла XII. У 1-й пал. XVIII ст. Радзівілы заснавалі тут палатняныя, суконныя і ткацкія майстэрні.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Мір апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Мінскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1828 расійскія ўлады падаравалі яго Вітгенштэйнам, з 1891 — ва ўладанні Святаполк-Мірскіх.

Станам на 1886 у Міры было 2 царквы, 7 сінагог, мячэць, павятовае вучылішча, школа, паштовая станцыя, заезны дом, 74 крамы[8]. У 1893 тут збудавалі вінакурны завод. У кан. ХIХ — пач. ХХ стст. у мястэчку праводзілася 2 буйныя кірмашы (у лютым і ў траўні), куды з'яжджаліся сяляне нават з вёсак наваколля Мінска[9]. 14 красавіка 1919 адбылося антыбальшавіцкае паўстанне, у выніку якога загінула 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў[10].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Мір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. За польскім часам тут меліся паштовая ўправа, гродскі суд, 7-класная школа.

У 1939 Мір увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёнаБаранавіцкай, з 1954 — Гродзенскай вобласці1956 Мірскі раён скасавалі). У Другую сусветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 2000 Мірскі замак уклучылі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2002 тут прайшло свята «Дзень беларускага пісьменства». З 2003 пачаў праводзіцца рэгулярны Рэгіянальны фестываль мастацтваў «Мірскі замак». 24 снежня 2008 года на аснове гарадскога пасёлка створаны аграгарадок[11].

Уладзіслаў Сыракомля ў Міры пачуў аповед, які лёг у аснову яго байкі «Паштальён». Якуб Колас апісаў мясцовы каларыт у паэме «Сымон-музыка».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 234—235.
  2. О происхождении названия поселка Мир — Исторический проект Мир-Несвиж.com.
  3. Марына Кузьміч. Няхай яблыні ў Міры цвітуць! // «Народная газета» № 159 (4827), 26 жніўня 2008.
  4. Разалія Александровіч. Татарскі след у назвах зямлі беларускай // «Беларусь у ХХ стагоддзі». Вып. 3. — Мн.: 2004.
  5. Решение Кореличского районного Совета депутатов от 22 декабря 2006 г. № 125 «Об утверждении программ социально-экономического развития поселков городского типа Кореличи и Мир на 2006—2010 годы»
  6. 6,0 6,1 6,2 Мір // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 352.
  7. Валянцін Калнін. Мірскі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 314.
  8. Міхаіл Гурын. Мір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 205.
  9. «Была такая вёска…» // Мікалай Улашчык. Выбранае / Уклад. А. Каўка, А. Улашчык. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. С. 86.
  10. Мірскае паўстанне // Віцьбіч, Ю. Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі. — Вільня: Gudas, 2007.
  11. Решение Кореличского районного Совета депутатов от 24.12.2008 № 92 «О преобразовании деревни Оюцевичи и городского поселка Мир Кореличского района в агрогородки»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мир // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Шаблон:Карэліцкі раён