Горад Рым
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Рым на Вікісховішчы
|
РЫМ (італ. Roma), горад у Італіі, сталіца краіны. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Рым і вобласці Лацыё. Стаіць над ракою Тыбр. Насельніцтва - больш за 2,5 мільёны чалавек.
На тэрыторыі Рыма знаходзіцца дзяржава Ватыкан.
У транспартную сетку ўваходзіць міжнародны аэрапорт.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Паводле легенды, Рым быў заснаваны братамі Рамулам і Рэмам 21 красавіка 753 да н.э. Невядома, калі дакладна ўзніклі першыя пасельніцтвы на той тэрыторыі, але, відавочна, да 1 тыс. д.н.э. гэтыя землі не былі заселены.
На працягу соцень гадоў Рым быў невялікім паселішчам у цэнтры Апенінскага паўвострава. Аднак, выгоднае месцазнаходжанне і агрэсіўная палітыка, разам з шэрагам новаўвядзенняў у вайсковай справе паступова вывялі яго на першыя пазіцыі, спачатку ў рэгіёне, потым у вядомым свеце. За ростам Рымскай дзяржавы паследавала паступовае змяненне самога горада, які быў ужо сталіцай велізарнай імперыі.
З заняпадам імперыі ў 5 стагоддзі насталі цяжкія часы і для горада Рыма. У 410 яго разрабавалі вестготы, у 455 — вандалы. У наступныя два стагоддзі (570-750) значную ролю сталі іграць рымскія папы пры намінальным падпарадкаванні горада свецкім уладам. Пераломным момантам працэсу ўзвышэння пап сталі італьянскія войны і разрабаванне Рыма ў 1527, пасля якога палітычны аўтарытэт пантыфіката ў Еўропе быў падарваны.
Насельніцтва Рыма паступова працягвала расці і ў пачатку 1950-х дасягнула лічбы 1,6 млн. чалавек - значэння максімальнага росквіту Рыма ў 1 стагоддзі н.э. На пачатку 2000-х гадоў колькасць жыхароў горада складала звыш 2 млн. чалавек.
[правіць] Універсітэты
- Sapienza Універсітэт Рымa (іт. Sapienza Universita di Roma) (заснаваны 1303)
- Папскі Універсітэт Святога Тамаша Аквінскага (лац.: Pontificia Universitas Studiorum a Sancto Thoma Aquinate in Urbe) (заснаваны 1580)
[правіць] Транспарт
Рым валодае двума сучаснымі міжнароднымі аэрапортамі — гэта Aeroporto internazionale Leonardo Da Vinci — аэрапорт імя Леанарда да Вінчы і Ciampino aeroporto — аэрапорт Чампіна (больш маленькі, у асноўным абслугоўвае эканом-рэйсы). У самім горадзе ёсць метро, маршруты аўтобуса, тралейбуса і трамвая. У 1955 годзе быў адчынены рымскі метрапалітэн.
[правіць] Славутасці
- Рымскі Форум (Forum Romanum), эканамічны, палітычны і рэлігійны цэнтр старажытнага Рыму
- Імператарскія форумы, ансамбль плошчаў, апраўленых калонным порцікам і з коннай статуяй імператара ў цэнтры
- Калізей (Colosseum), старажытнарымскі амфітэатр
- Пантэон (Pantheon), старажытнарымскі храм усіх богаў
- Замак Святога Анёла (Castel Sant' Angelo), першапачаткова — маўзалей Адрыяна, у эпоху сярэдніх стагоддзяў быў перабудаваны ў замак
- Сабор Святога Пятра (Basilica di San Pietro), самая вялікая царква ў міры, цэнтр каталіцызма (размешчаны на тэрыторыі дзяржавы Ватыкан)
- Плошча Навона (Piazza Navona) з Фантанам чатырох рэк працы Джавані Ларэнца Берніні
- Фантан Трэві (Fontana di Trevi), самы знакаміты фантан Рыму
- Нацыянальны музей Рыма
[правіць] Фатаграфіі
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] Гл. таксама
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Рым- Старажытны Рым
- Італія
- Рымскі тэатр
- Порта-Маджорэ
- Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя
[правіць] У Сеціве
- Афіцыйны сайт горада Рым (італ.)
- Сайт музеяў Рыму (італ.)
- Рым на старонках інтэрнэт-газеты
- даведнік: Рым (італ.)