Бенедыкт Павел Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенедыкт Павел Сапега
Benedykt Paweł Sapieha
Бенедыкт Павел Сапега. Партрэт з кодзенскай галерэі, 1709
Бенедыкт Павел Сапега. Партрэт з кодзенскай галерэі, 1709
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Вялікі падскарбі літоўскі
1676 — 1707
Сумесна з Людвік Канстанцін Пацей (1703 — 1709)
Папярэднік Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Пераемнік Казімір Чартарыйскі

Нараджэнне каля 1643
Смерць 12 жніўня 1707(1707-08-12)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Павел Ян Сапега
Маці Ганна Барбара Копаць
Жонка Ізабела Тарла
Дзеці Міхал Юзаф, Францішак Караль, Казімір Юзаф
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенедыкт Павел Сапега (каля 1643 — 12 жніўня 1707, Берлін) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі падскарбі літоўскі (1676—1703, 1705—1707).

Біяграфія

З 1657 вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Грацы (Аўстрыя), з 1661 — у Лёвенскім універсітэце (Іспанскія Нідэрланды), у 1663—1664 падарожнічаў па Заходняй Еўропе.

З 1664 выбіраўся паслом на соймы. Вялікі падстолі літоўскі ў 1663—1665, стольнік у 1665—1670, крайчы ў 1670, падскарбі надворны ў 1670—1676, падскарбі вялікі з 1676, староста слонімскі. На элекцыйным сойме 1674 быў абраны маршалкам і садзейнічаў абранню на трон Яна III Сабескага, што спрыяла ўстанаўленню гегемоніі Сапегаў у ВКЛ.

Намагаўся сілай ліквідаваць рух сваіх праціўнікаў («рэспубліканцаў»). 15 кастрычніка 1700 года яго войска напала на атрад шляхты пад Ашмянамі і разбіла яго. У Алькеніцкай бітве 18 лістапада 1700 года яго армія разбіта, паранены, ён уцёк у Курляндыю. У сакавіку 1702 перайшоў на бок шведскага караля Карла XII і ўдзельнічаў у яго кампаніі ў Польшчы. На сойме 1703 пазбаўлены сваіх пасад і тытулаў. Удзельнічаў у Варшаўскай канфедэрацыі 1704, якая дэтранізавала Аўгуста II. Новы кароль Станіслаў Ляшчынскі ў 1705 вярнуў яму пасаду падскарбія вялікага. Далучыўся да войска Ляшчынскага, з якім удзельнічаў у паходзе на Беларусь у 1706, потым у маршы шведскай арміі ў Саксонію.

Сям'я

Быў сынам Паўла Яна Сапегі і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Францішка Стэфана і Леана Базыля. Ажаніўся ў 1668 з Ізабелай Тарла (памерла пасля 1704), меў з ёй дзяцей:

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі