Перайсці да зместу

ФК Славія Мазыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК МПКЦ)
Славія Мазыр
ФК Славія Мазыр (2014).png
Поўная назва КСУП «Футбольны клуб „Славія-Мазыр”»
Заснаваны 1987
Горад Мазыр, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 5353
Дырэктар Андрэй Васілец
Галоўны трэнер Іван Біёнчык
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Славія» — беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 гады выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезона 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.

У пачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб — «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезона 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.

У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.

У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала адным з лідараў лігі. У сярэдзіне сезона мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».

У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезона, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.

Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.

Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезона каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезона «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.

Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў Ігара Кастрова і Максіма Слюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з «Энергетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе першы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з часу іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.

Сезон 2019 у Вышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сезона вынікі сталі пагаршацца. Тым не менш, паспяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сезон 2020 каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай. Сезон 2021 пачаўся для каманды дрэнна, яна доўгі час знаходзілася ў зоне вылету, пазней добры адрэзак дазволіў адарвацца ад апошніх радкоў, але ў выніку «Славія» фінішавала на 14-м месцы і толькі дзякуючы перамозе ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў Вышэйшай лізе. У 2022 годзе «Славія» звычайна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, аднак у другой палове сезона вынікі пагоршыліся, і пасля няўдалай серыі (чатыры паражэнні запар) у кастрычніку замест Марціновіча новым глоўным трэнерам быў прызначаны Іван Біёнчык. Чэмпіянат мазыране скончылі дзясятымі. У пачатку 2023 года клуб сабраў добры склад, што дазволіла на працягу сезона знаходзіцца ў верхняй палове табліцы і часамі прэтэндаваць на бронзу, аднак у выніку «Славія» заняла сёмае месца ў чэмпіянаце з 15.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1987—1994: «Палессе»
  • 1995—1997: МВКЦ
  • 1998—2005: «Славія»
  • 2006: «Мазыр-ЗЛіН»
  • 2007: «Мазыр»
  • з 2008: «Славія-Мазыр»

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1 Расія Бр Аляксей Казлоў 1999
90 Беларусь Бр Арцём Макаўчык (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2000
4 Беларусь Аб Данііл Пруднік 2004
12 Беларусь Аб Аляксей Іваноў 1997
15 Беларусь Аб Андрэй Шамрук 1994
25 Казахстан Аб Аляксандр Шырабокаў (у арэндзе з «Кайрата») 2003
27 Беларусь Аб Павел Чыкіда (капітан) 1995
31 Беларусь Аб Андрэй Залескі 1991
93 Расія Аб Георгій Бугулаў 1993
5 Беларусь ПА Сяргей Ціханоўскі 1990
8 Беларусь ПА Валянцін Бандарэнка 2005
9 Украіна ПА Аляксандр Бацішчаў 1991
11 Беларусь ПА Юлій Кузняцоў 2003
Паз. Імя Нар.
13 Беларусь ПА Уладзіслаў Полаз 2001
14 Беларусь ПА Сяргей Сазончык 2000
17 Беларусь ПА Павел Катляроў 2004
21 Кыргызстан ПА Эрмек Кенжэбаеў 2003
49 Беларусь ПА Аляксандр Джыгера 1996
58 Расія ПА Максім Хачатран 2004
59 Беларусь ПА Мікалай Рабых 2001
99 Нігерыя ПА Джозеф Адах 1999
20 Беларусь Нап Іван Грудзько 2004
30 Беларусь Нап Андрэй Салавей 1994
63 Беларусь Нап Кірыл Сідарэнка 1995
77 Кот-д’Івуар Нап Лама Бамба 2005
88 Беларусь Нап Мікіта Якімовіч 2006

Ігракі ў арэндзе

[правіць | правіць зыходнік]
Паз. Імя Нар.
16 Беларусь Бр Даніла Сокал (у «Белшыне» да снежня 2024 года) 2001
Беларусь Нап Даніла Слесарчук (у «Лідзе» да снежня 2024 года) 2001

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 7 15 5 6 4 18–22 16 1/32 фіналу
1992/93 Другая (Д2) 2 30 22 5 3 54–14 49 1/32 фіналу
1993/94 Другая (Д2) 2 28 19 5 4 48–18 43 1/16 фіналу
1994/95 Другая (Д2) 1 30 24 3 3 106–17 51 Чвэрцьфінал Выхад у Першую лігу
1995 Першая (Д1) 2 15 11 3 1 44–9 36 Пераможца
1996 Першая (Д1) 1 30 24 4 2 64–17 76 1/8 фіналу
1997 Першая (Д1) 6 30 12 7 11 39–30 43 Чвэрцьфінал
1998 Вышэйшая (Д1) 6 28 12 9 7 41–36 45 Фіналіст Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 2 30 20 5 5 74–25 65 Пераможца
2000 Вышэйшая (Д1) 1 30 23 5 2 78–25 74 Фіналіст
2001 Вышэйшая (Д1) 7 26 13 5 8 49–27 44 Чвэрцьфінал
2002 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 6 14 38–61 24 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 7 17 29–64 25 1/16 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 12 30 9 4 17 32–51 31 1/8 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 5 19 14–60 11 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 4 26 11 10 5 44–24 43 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 13 26 4 6 16 26–44 18 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 13 26 6 5 15 33–62 23 1/16 фіналу
2009 Першая (Д2) 13 27[A] 5 8 14 23–41 23 1/8 фіналу
2010 Першая (Д2) 9 30 10 7 13 33–44 37 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 1 30 22 5 3 53–15 71 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2012 Вышэйшая (Д1) 10 30 7 6 17 22–58 27 1/8 фіналу
2013 Вышэйшая (Д1) 12 32 5 8 19 24–47 23 1/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2014 Першая (Д2) 2 30 18 6 6 55–38 60 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2015 Вышэйшая (Д1) 10 26 7 5 14 33–50 26 1/8 фіналу
2016 Вышэйшая (Д1) 10 30 9 8 13 33–49 35 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 8 18 26–50 20 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2018 Першая (Д2) 1 28 21 7 0 69–13 70 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2019 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 7 13 35–40 37 Паўфінал
2020 Вышэйшая (Д1) 9 30 10 9 11 41–49 39 1/8 фіналу
2021 Вышэйшая (Д1) 14 30 8 8 14 42–50 32 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[B] 2 1 1 0 1–0
2022 Вышэйшая (Д1) 10 30 10 7 13 42–46 37 Паўфінал
2023 Вышэйшая (Д1) 7 28 11 7 10 32–30 40 1/8 фіналу
  1. Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць шклоўскага «Спартака» (перамога 2:1).
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2021.

Міжнародныя кубкі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1996—1997 Кубак Кубкаў Папярэдні раўнд Ісландыя Рэйк’явік 2:2 (Х) 0:1 (Г) 2:3
1997—1998 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Малдова Канструктарул (Кішынёў) 1:1 (Г) 3:2 (Х) 4:3
2 к/р Грэцыя Алімпіякос (Пірэй) 0:5 (Г) 2:2 (Х) 2:7
1997—1998 Кубак УЕФА 1 раўнд Грузія Дынама (Тбілісі) 1:1 (Х) 0:1 (Г) 1:2
2000—2001 Кубак УЕФА 1 к/р Ізраіль Макабі (Хайфа) 1:1 (Х) 0:0 (Г) 1:1 (в.г. 0:1)
2001—2002 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Фарэрскія астравы ВБ (Вагур) 0:0 (Г) 5:0 (Х) 5:0
2 к/р Славакія Інтэр (Браціслава) 0:1 (Х) 0:1 (Г) 0:2

Неафіцыйныя турніры

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Кубак Раўнд Клуб Вынік
1997 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група D Расія Зборная клубаў Расіі 2:5
Латвія Сконта 1:2
Туркменістан Капетдаг 0:3
2001 Кубак чэмпіёнаў Садружнасці Група А Расія Спартак (Масква) 1:3
Таджыкістан Варзоб 1:1
Літва Каўнас 4:3

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Славіі». Праверана 22 студзеня 2024.