Давыд-Гарадок: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Дадаў здымак царквы і касцёла
Радок 10: Радок 10:
|шырыня герба =
|шырыня герба =
|шырыня сцяга =
|шырыня сцяга =
|выява = Давыд-Гарадок. Царква Маці Божай Казанскай.1.jpg
|выява = Давыд-Гарадок, Георгіеўская царква.jpg
|памер =
|памер =
|подпіс = Царква Маці Божай Казанскай
|подпіс = Царква Сьвятога Юрыя
|lat_dir = N |lat_deg = 52 |lat_min = 03 |lat_sec = 20
|lat_dir = N |lat_deg = 52 |lat_min = 03 |lat_sec = 20
|lon_dir = E |lon_deg = 27 |lon_min = 12 |lon_sec = 50
|lon_dir = E |lon_deg = 27 |lon_min = 12 |lon_sec = 50
Радок 76: Радок 76:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Паводле археалагічных звестак, узнік у пачатку [[12 стагоддзе|XII ст.]]. Мяркуюць, што заснаваў яго валынскі князь [[Давыд Ігаравіч]], які ў 1100 г. атрымаў Пагарынне. Закладзены на былым гарадзішчы ў сутоках рэк [[Гарынь]] і Няпраўда (перасохла). Звонку горад быў умацаваны ровам, валамі і драўлянымі абарончымі сценамі. Раскопкамі праведзенымі ў 1937—1938 гг. польскім археолагам Р. Якімовічам і ў 1967 г. беларускім археолагам [[П. Ф. Лысенка]]м, выяўлены рэшткі шматлікіх жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровых памостаў і вулічных маставых [[XII стагоддзе|XII ст.]] Галоўная вуліца ўяўляла сабой насціл з колатых плашак, пакладзеных на каркасную аснову з падоўжных і папярочных лаг. Астатнія вуліцы мелі больш простую канструкцыю. Усе пабудовы размяшчаліся ўздоўж вуліц і падзяляліся парканамі на асобныя сядзібы. Выяўлены рэшткі двухкамернай царквы з пахаваннямі ў дубовых трунах-калодах.

[[File:Davyd-Haradok, Łučnikaŭskaja. Давыд-Гарадок, Лучнікаўская (1936).jpg|thumb|left|Касцёл Божага Цела]]

[[File:Давыд-Гарадок. Царква Маці Божай Казанскай.1.jpg|thumb|left|Царква Маці Божай Казанскай]]
[[File:Davyd-Haradok, Haryń. Давыд-Гарадок, Гарынь (1936) .jpg|thumb|left|Давыд-Гарадок, Гарынь (1936) ]]
[[File:Davyd-Haradok, Haryń. Давыд-Гарадок, Гарынь (1936) .jpg|thumb|left|Давыд-Гарадок, Гарынь (1936) ]]
Першае ўпамінанне Давыд-Гарадка ў дакументах адносіцца да [[14 стагоддзе|XIV ст.]] З [[15 стагоддзе|XV ст.]] часта ўпамінаецца ў хроніках ВКЛ. Вядомы імёны князёў Івана, Юрыя, Дзмітрыя, Міткі Давыдавіча, пасля смерці якога горадам валодаў князь [[Свідрыгайла]]. Пасля смерці апошняга ў 1452 г. частка ўдзела трапіла да ўдавы Свідрыгайлы Ганны (валодала да 1486 г.), частка адышла да Турава. З канца [[XV стагоддзе|XV ст.]] Давыд-Гарадок быў уладаннем вялікага князя, з 1523 г. належаў каралеве [[Бона Сфорца|Боне Сфорцы]], з 1551 г. — [[Радзівілы|Радзівілам]]. Паводле ўскосных звестак, меў магдэбургскае права.<ref name="brama"/> З 1569 г. у складзе Кіеўскага ваяводства. З 1579 г. цэнтр ардынацыі, з 1586 г. уваходзіў у Клецкую ардынацыю. У 1631 г. у Давыд-Гарадку 365 двароў, гандлёвая плошча, 12 вуліц, [[Давыд-Гарадоцкі замак]]. Пад час [[Паўстанне Хмяльніцкага|Казацка-сялянскай вайны]] (1648—1651) адбылося [[Давыд-Гарадоцкае паўстанне]]. У 1653 г. — 348 двароў. Падчас вайны Расіі з Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. расійскі атрад князя Валконскі разбіў тут войскі Рэчы Паспалітай і спаліў горад. У 2-й палове XVII—XVIII стст. Давыд-Гарадок прыйшоў у заняпад. У 1675 г. тут 235 двароў. З 1793 г. Давыд-Гарадок у складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. павятовы горад Мінскай губерні, меў герб на чорным полі выява ракі з сярэбранай прыстанню і 2 брамамі, да якіх набліжаецца залаты карабель з таварам. З 1796 г. Давыд-Гарадок — мястэчка Мазырскага павета. З пераводам яго жыхароў у саслоўе мяшчан (1836) эканамічнае жыццё ажывілася, пачала дзейнічаць суднаверф, пашырыліся гандлёвыя сувязі з Вільняй, Варшавай, гарадамі Валыні і Бесарабіі. З 1875 г. Давыд-Гарадок уваходзіў у Нясвіжскую ардынацыю.

Версія ад 22:43, 23 верасня 2017

Горад
Давыд-Гарадок
Царква Сьвятога Юрыя
Царква Сьвятога Юрыя
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
130 м
Насельніцтва
5 892 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Паштовы індэкс
225540
Аўтамабільны код
1
СААТА
1258510000
Давыд-Гарадок на карце Беларусі ±
Давыд-Гарадок (Беларусь)
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок (Брэсцкая вобласць)
Давыд-Гарадок

Давы́д-Гарадо́к[2] (афіц. транс.: Davyd-Haradok) — горад раённага падпарадкавання ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. За 35 км на паўночны ўсход ад Століна, 280 км ад Брэста. Насельніцтва 5 892 чал. (2017)[1].

Гісторыя

Паводле археалагічных звестак, узнік у пачатку XII ст.. Мяркуюць, што заснаваў яго валынскі князь Давыд Ігаравіч, які ў 1100 г. атрымаў Пагарынне. Закладзены на былым гарадзішчы ў сутоках рэк Гарынь і Няпраўда (перасохла). Звонку горад быў умацаваны ровам, валамі і драўлянымі абарончымі сценамі. Раскопкамі праведзенымі ў 1937—1938 гг. польскім археолагам Р. Якімовічам і ў 1967 г. беларускім археолагам П. Ф. Лысенкам, выяўлены рэшткі шматлікіх жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровых памостаў і вулічных маставых XII ст. Галоўная вуліца ўяўляла сабой насціл з колатых плашак, пакладзеных на каркасную аснову з падоўжных і папярочных лаг. Астатнія вуліцы мелі больш простую канструкцыю. Усе пабудовы размяшчаліся ўздоўж вуліц і падзяляліся парканамі на асобныя сядзібы. Выяўлены рэшткі двухкамернай царквы з пахаваннямі ў дубовых трунах-калодах.

Касцёл Божага Цела
Царква Маці Божай Казанскай
Давыд-Гарадок, Гарынь (1936)

Першае ўпамінанне Давыд-Гарадка ў дакументах адносіцца да XIV ст. З XV ст. часта ўпамінаецца ў хроніках ВКЛ. Вядомы імёны князёў Івана, Юрыя, Дзмітрыя, Міткі Давыдавіча, пасля смерці якога горадам валодаў князь Свідрыгайла. Пасля смерці апошняга ў 1452 г. частка ўдзела трапіла да ўдавы Свідрыгайлы Ганны (валодала да 1486 г.), частка адышла да Турава. З канца XV ст. Давыд-Гарадок быў уладаннем вялікага князя, з 1523 г. належаў каралеве Боне Сфорцы, з 1551 г. — Радзівілам. Паводле ўскосных звестак, меў магдэбургскае права.[3] З 1569 г. у складзе Кіеўскага ваяводства. З 1579 г. цэнтр ардынацыі, з 1586 г. уваходзіў у Клецкую ардынацыю. У 1631 г. у Давыд-Гарадку 365 двароў, гандлёвая плошча, 12 вуліц, Давыд-Гарадоцкі замак. Пад час Казацка-сялянскай вайны (1648—1651) адбылося Давыд-Гарадоцкае паўстанне. У 1653 г. — 348 двароў. Падчас вайны Расіі з Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. расійскі атрад князя Валконскі разбіў тут войскі Рэчы Паспалітай і спаліў горад. У 2-й палове XVII—XVIII стст. Давыд-Гарадок прыйшоў у заняпад. У 1675 г. тут 235 двароў. З 1793 г. Давыд-Гарадок у складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. павятовы горад Мінскай губерні, меў герб на чорным полі выява ракі з сярэбранай прыстанню і 2 брамамі, да якіх набліжаецца залаты карабель з таварам. З 1796 г. Давыд-Гарадок — мястэчка Мазырскага павета. З пераводам яго жыхароў у саслоўе мяшчан (1836) эканамічнае жыццё ажывілася, пачала дзейнічаць суднаверф, пашырыліся гандлёвыя сувязі з Вільняй, Варшавай, гарадамі Валыні і Бесарабіі. З 1875 г. Давыд-Гарадок уваходзіў у Нясвіжскую ардынацыю.

З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 — горад, цэнтр Давыд-Гарадоцкага раёна, з 1961 у Столінскім раёне.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Славутасці

Цікавыя факты

  • У 1911—1915 гг. у Давыд-Гарадку дзейнічаў аматарскі гурток, які ладзіў у мястэчку беларускія вечарыны. Падчас вечарын чыталіся вершы беларускіх паэтаў, выконваліся народныя песні і ставіліся тэатральныя п'есы[5]
  • У 1937 г. у Давыд-Гарадок прыязджаў вядомы беларускі дзеяч і гісторык А. Луцкевіч, які праводзіў апісанне архелагічных знаходак, знойдзеных падчас будаўнічых работ на гарадзішчы[6]
  • У Давыд-Гарадку адбываецца дзеянне рамана «Развітанне на пачатку вясны»[7], які напісаў беларускі пісьменнік У. С. Глушакоў[8]

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Малеч. Магдэбургскае права. // Гістарычная брама № 6(10) 1998
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Горны Аляксандр. З гісторыі беларускага тэатральнага гуртка ў Давыд-Гарадку // Навіны Палесся. 3 мая 2013
  6. Калоссе. 1937. № 2. С. 112—116
  7. Запрос: a001=«BY-SEK-163655». Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
  8. Ключевые слова: «развітанне». Web ИРБИС. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі