Еўропа: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: si:යුරෝපය
Радок 294: Радок 294:
[[sg:Aêropa]]
[[sg:Aêropa]]
[[sh:Evropa]]
[[sh:Evropa]]
[[si:යුරෝපය]]
[[simple:Europe]]
[[simple:Europe]]
[[sk:Európa]]
[[sk:Európa]]

Версія ад 05:30, 25 студзеня 2011

Еўропа (грэч. Európē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету Зямлі. Знаходзіцца ў Паўночным паўшар'і.

Еўропа

Назва

Еўропа
Еўропа
Еўропа
Еўропа, 1000.

«Еўропа» гэта імя жанчыны ў грэчаскай міфалогіі, якая была выкрадзена Зеўсам. Аднак, міф не тлумачыць, чаму кантынент названы ў яе гонар. У Грэцыі, гэты тэрмін згадваецца ў пач. 6 ст. да нашай эры.

Назва Еўропа першапачаткова ставілася да мацерыковай Грэцыі, гэта значыць - Балканы, а пазней да ўсіх зямель на поўнач ад Міжземнага мора.

Шырока распаўсюджанна меркаванне пра тое, што слова Еўропа паходзіць ад семіцкага слова «ерэб», якое азначае «захад». У адпаведнасці з гэтым тлумачэннем, старажытныя народы лічылі Еўропай землі на захад ад Эгейскага мора (там дзе хаваецца сонца).

Геаграфія

Еўропа. Здымак з праграммы Celestia

З поўначы Еўропа абмываецца Паўночным Ледавітым акіянам, з захаду - Атлантычным акіянам, з поўдня - Міжземным морам. Мяжа на ўсходзе дакладна не вызначаная, але яе прынята лічыць па ўсходнім схіле Уральскіх гор, Каспійскаму мору, Чорнаму мору і пралівах Дарданэлы і Басфор.

Клімат Еўропы ў асноўным умераны (на захадзе - марскі, на ўсходзе - кантынентальны). На поўдні - міжземнаморскі. На паўночных астравах - арктычны і субарктычны.

Плошча Еўропы каля 10,4 млн. кв. км. Еўропа - 2-гі з канца па велічыні кантынент Зямлі (менш толькі Аўстралія). Сумарная плошча астравоў - каля 730 тыс. кв. км. Найбуйнейшыя астравы:

Каля 1/4 часткі кантынента ўтвараюць паўастравы:

Большая частка Еўропы знаходзіцца на раўнінах. Горы займаюць каля 17% плошчы. Сярэдняя вышыня Еўропы – прыблізна 300 м над узроўнем мора. Асноўныя горныя цэпы:

Найвышэйшы пункт – гара Манблан (4808 м).

Рэгіёны

Еўропа традыцыйна падзяляецца на пяць геа-культурных рэгіёнаў:

Дэмаграфія

Насельніцтва Еўропы складае каля 710 млн. чалавек (3-яе месца ў свеце пасля Азіі і Афрыкі). Гэта каля 11% ад сусветнага насельніцтва.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва - 94 чал/км2. Найменшая шчыльнасць у Ісландыі, Нарвегіі. Найбольшая - у Германіі, Нідэрландах, Бельгіі.

Часткі Еўропы

Адзін з традыцыйных умоўных падзелаў Еўропы на часткі (рэгіёны): Заходняя, Цэнтральная, Паўночная, Паўднёвая.

Рэгіёны Еўропы
чырвоны: Заходняя • блакітны: Цэнтральная • аранж.: Усходняя • фіялет.: Паўночная • зялёны: Паўднёвая • ружовы: азіяцкія часткі краін

Да Заходняй Еўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірландыю, Францыю і краіны Бенілюксу (Бельгію, Нідэрланды, Люксембург). Таксама да Заходняй Еўропы могуць далучаць Германію, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе.

Тэрмін Цэнтральная Еўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Еўропы могуць адносіць да Заходняй і Усходняй Еўропы. Звычайна да Цэнтральнай Эўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Германію.

Звычайна да Усходняй Еўропы адносяць Беларусь, Расію, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Літву. Часам да Усходняй Еўропы адносяць Польшчу, а таксама каўказскія краіны (Арменію, Азербайджан, Грузію).

Да Паўночнай Еўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Еўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязяў Эстоніі з Швецыяй і Фінляндыяй.

Паўднёвая Еўропа складаецца з краін Іберыйскага п-ва (Андора, Іспанія, Партугалія), Апенінскага п-ва (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскага п-ва (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сербія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і французская Корсіка.

Эканоміка

Палітыка

У Еўропе знаходзіцца 48 краін:

27 краін уваходзяць у Еўрапейскі Саюз.

Цікавыя факты

  • Назва «Еўропа» носіць таксама востраў, размешчаны ў праліве паміж узбярэжжам Афрыкі і Мадагаскарам, названы ў гонар брытанскага карабля «Еўропа», які ў куццю 1774 г. упершыню правільна вызначыў каардынаты вострава.
  • Абедзве сусветныя вайны пачыналіся менавіта ў Еўропе.
  • Назву «Еўропа» таксама носіць адзін са спадарожнікаў Юпітэра, названы па імені персанажа антычнай міфалогіі.

Гл. таксама

Шаблон:Link FA ak:Yurop