Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў
Аляксандр Нічыпаравіч Аксёнаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Рыжкоў | ||||||
Папярэднік | Сяргей Лапін | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Нянашаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Арыстаў | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ціхан Кісялёў | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фёдар Сурганаў | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Пілатовіч | ||||||
Пераемнік | Сяргей Шабашоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Сікорскі | ||||||
Пераемнік | Барыс Шумілін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 кастрычніка 1924 |
||||||
Смерць |
8 верасня 2009 (84 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | ВКП(б) с 1945 | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | настаўнік | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Званне | генерал-маёр | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Алякса́ндр Нічы́паравіч Аксё́наў (9 кастрычніка 1924, в. Кунтараўка, Веткаўскі раён — 8 верасня 2009, Мінск) — беларускі і савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1941 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча[4].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4]. Камандзір узводу 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі, быў паранены на Сталінградскім фронце. На Беларусь вярнуўся ў 1944.
Адразу пасля вайны пачаў займацца камсамольскай працай у Баранавіцкай і Гродзенскай абласцях[4], працаваў у Арэнбургу. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1957). З 1953 першы сакратар ЦК ЛКСМБ[4].
У 1959 прызначаны на пасаду намесніка старшыні КДБ БССР[4]. З 1960 міністр унутраных спраў БССР. З 1965 — першы сакратар Віцебскага абкама. Другі сакратар ЦК КПБ з 1971. У 1978—1983 старшыня Савету Міністраў БССР[4].
З 1983 па 1985 пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. Да 1989 займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На гэтай пасадзе спрыяў дэмакратызацыі дзяржаўных СМІ. Пасля выхаду ў адстаўку Аксёнаў вярнуўся ў Беларусь, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці не прымаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1967 і 1971—1983, Вярхоўнага Савета СССР у 1966—1984 і 1986—1990, член Прэзыдыўму ВС БССР у 1975—1983.
Пахаваны 10 верасня 2009 года на Усходніх могілках у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны чатырмаордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Славы III ступені і ордэнам Айчыннай вайны I ступені, а таксама медалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і Савету Міністраў Беларусі.
Зноскі
- ↑ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 9. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 205. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ↑ а б Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1 — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 84. — ISBN 978-5-85700-074-8
- ↑ а б в г д е т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Памёр былы прэм’ер‑міністр БССР Архівавана 15 верасня 2009.;
- АКСЕНОВ Александр Никифорович Архівавана 6 лістапада 2009.;
- Аксенов Александр (Аксёнаў Аляксандр, Aksionaŭ Alaksandr)
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 8 верасня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Славы
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Асобы
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
- Міністры ўнутраных спраў БССР
- Першыя сакратары Віцебскага абкама КП Беларусі
- Старшыні Савета Міністраў БССР
- Старшыні Дзяржаўных камітэтаў СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Члены КПСС
- Першыя сакратары ЦК ЛКСМБ
- Члены ЦК КПБ
- Члены бюро ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Другія сакратары ЦК КПБ
- Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі