Перайсці да зместу

Валентыніян II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флавій Валентыніян
лац.: Flavius Valentinianus
Статуя імператара Валентыніяна II, Археалагічны музей, Стамбул)
Статуя імператара Валентыніяна II, Археалагічны музей, Стамбул)
Рымскі імператар
22 лістапада 375 — 15 мая 392
Сумесна з Валент II (375 — 378),
Грацыян (375 — 383),
Феадосій I (379 — 392),
Магн Максім (383 — 388),
Арбагаст (388 — 394)
Папярэднік Валентыніян I
Пераемнік Яўген

Нараджэнне 371[1][2][…]
Смерць 15 мая 392[1]
Род Дынастыя Валентыніяна[d] і Дынастыя Феадосія[d][3]
Бацька Валентыніян I
Маці Justina[d]
Веравызнанне спачуваў хрысціянству, не хрышчаны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валентыніян II (Флавій Валентыніян, лац.: Flavius Valentinianus, 371392) — рымскі імператар у 375—392 гадах.

Дзіцём стаў намінальным суправіцелем Захаду Рымскай імперыі ў 375383 гадах пры старэйшым браце, імператары Грацыяне. Пасля гібелі брата ў 383 годзе змушана да 388 года дзяліў кіраванне над Захадам з узурпатарам Магнам Максімам. Пасля таго, як Максім быў зрынуты, фактычную ўладу замест Валентыніяна ажыццяўляў да 391 года імператар Феадосій Вялікі, а потым палкаводзец Арбагаст.

Валентыніян II у сілу ўзросту самастойна не кіраваў, яго спроба ажыццяўляць імператарскія паўнамоцтвы пасля дасягненні паўналецця прывялі да канфлікту з Арбагастам у 392 годзе, у выніку чаго імператар загінуў пры нявысветленых абставінах.

Зноскі

  1. а б Любкер Ф. Valentinianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1435–1436.
  2. Valentinian II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NomismaAmerican Numismatic Society, Брытанскі музей, Германскі археалагічны інстытут, Франкфурцкі ўніверсітэт імя Ёгана Вольфганга Гётэ, Оксфардскі ўніверсітэт, Музей Бадэ, Берлін-Брандэнбургская акадэмія навук, Нацыянальная бібліятэка Францыі. Праверана 10 верасня 2024.