Заходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Другая сусветная вайна
Амерыканскія салдаты высаджваюцца ў Нармандыі. 6 чэрвеня 1944 года
Амерыканскія салдаты высаджваюцца ў Нармандыі.
6 чэрвеня 1944 года
Дата 3 верасня 19398 мая 1945
Месца Заходняя Германія, Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Вялікабрытанія, Нарвегія, Данія, Атлантычны акіян.
Вынік Перамога Антыгітлераўскай кааліцыі
Праціўнікі
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Сцяг Францыі Францыя (да 1940)
Змагарная Францыя Змагарная Францыя 1940)
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША 1942)
Сцяг Канады (1921-1957) Канада 1942)
Сцяг Даніі Данія 1940)
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 1940)
Сцяг Бельгіі Бельгія 1940)
Сцяг Люксембурга Люксембург 1940)
Сцяг Польшчы Польшча

Сцяг Нацысцкай Германіі Германія

Каралеўства Італія, 1861—1946 Італія 1940)
Сцяг Нарвегіі Нарвегія 1940)
Сцяг Францыі Французская дзяржава 1940)
Азад Хінд 1944)

Камандуючыя
1939–41

Сцяг Францыі Марыс Гамелен Здаўся
Сцяг Францыі Максім Вейган Здаўся
Сцяг Вялікабрытаніі Лорд Горт
Сцяг Бельгіі Леапольд III Здаўся
Сцяг Нідэрландаў Генры ВінкельманЗдаўся
Хокан VII


1942–45

Злучаныя Штаты Амерыкі Дуайт Эйзенхаўэр
Сцяг Вялікабрытаніі Бернард Мантгомеры
Злучаныя Штаты Амерыкі Амар Брэдлі
Злучаныя Штаты Амерыкі Джордж Патан
Злучаныя Штаты Амерыкі Джэйкаб Дыверс
Змагарная Францыя Шарль дэ Голь

1939–40

Сцяг Нацысцкай Германіі Вальтэр фон Браўхіч
Сцяг Нацысцкай Германіі Герман Герынг
Сцяг Нацысцкай Германіі Герд фон Рундштэт
Сцяг Нацысцкай Германіі Федар фон Бок
Сцяг Нацысцкай Германіі Вільгельм фон Лееб
Умберта II


1941–45

Адольф Гітлер
Сцяг Нацысцкай Германіі Герд фон Рундштэт Здаўся
Сцяг Нацысцкай Германіі Гюнтэр фон Клюгэ
Сцяг Нацысцкай Германіі Эрвін Ромель
Сцяг Нацысцкай Германіі Вальтэр Модэль
Герман Герынг Здаўся
Сцяг Нацысцкай Германіі Альберт Кесельрынг Здаўся
Субхас Чандра Бос

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны (19391945) — баявыя дзеянні, якія праходзілі падчас Другой сусветнай вайны ў Заходняй Еўропе і Атлантыцы.

Дзіўная вайна. Першы этап бітвы за Атлантыку (верасень 1939 — красавік 1940)[правіць | правіць зыходнік]

3 верасня 1939 года Вялікабрытанія і Францыя абвясцілі вайну Германіі. Гэта была мера ў адказ на нямецкае ўварванне ў Польшчу[1]. З верасня 1939 і да вясны 1940 года ў Заходняй Еўропе вялася так званая «Дзіўная вайна». Французская армія і англійскі экспедыцыйны корпус, які высадзіўся ў Францыі, з аднаго боку і нямецкая армія — з іншага, вяла абстрэльвалі адзін аднаго, не прадпрымаючы актыўных дзеянняў. Зацішша было прытворным, з прычыны таго, што немцы проста асцерагаліся вядзення вайны на «два франты».

Напачатку вайны Вялікабрытанія і Францыя мелі значную перавагу над Германіяй як на сушы, так і на моры. Разумеючы эканамічную залежнасць Вялікабрытаніі ад яе велізарных уладанняў у розных канцах свету, нямецкае камандаванне адправіла супраць брытанскага грузавога і гандлёвага флоту значныя сілы. З першых дзён вайны нямецкія караблі выйшлі «на паляванне» за брытанскімі судамі ў адкрыты акіян і нават да берагоў Лацінскай Амерыкі і Афрыкі. Першая буйная марская бітва адбылася 19 снежня 1939 года ў заліве Ла-Плата каля берагоў Аргенціны, дзе немцы страцілі крэйсер «Адмірал граф Шпее», які да гэтага знішчыў 9 брытанскіх суднаў. Бітва вядома як Бітва ля Ла-Платы.

Уварванне ў Данію і Нарвегію (красавік — чэрвень 1940)[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 9 красавіка 1940 года нямецкія войскі ўварваліся ў нейтральныя Данію і Нарвегію з мэтай узмацнення германскіх пазіцый у Атлантыцы і Паўночнай Еўропе, у якасці прэвентыўнай меры для недапушчэння аналагічных дзеянняў з боку Вялікабрытаніі і Францыі і для захопу жалезарудных радовішчаў. «Дзіўная вайна» скончылася, і саюзнікі пачалі пераходзіць да актыўных дзеянняў. Нямецкія сілы высадзілі дэсант у гавань Капенгагена, кароль Крысціян X і дацкі ўрад пад пагрозай бамбардзіроўкі былі прымушаны да капітуляцыі. Данія была абвешчана пратэктаратам Германіі. У Нарвегіі немцы выкінулі дэсанты і захапілі найбуйнейшыя гарады: Осла, Тронхейм, Нарвік. Аднак нарвежскі ўрад адмовіўся капітуляваць і заклікаў народ змагацца з ворагам. На дапамогу нешматлікай нарвежскай арміі прыбылі брытанскія войскі. Ім атрымалася замацавацца на поўначы і весці адчайную барацьбу супраць перавышаючай па колькасці арміі Германіі. Спробы англа-нарвежскіх войскаў выбіць немцаў з занятых імі пунктаў прывялі да шэрагу баёў у раёнах Нарвіка, Намсуса, Моле (Мольдэ) і інш. Брытанскія войскі адбілі ў немцаў Нарвік. Але вырваць стратэгічную ініцыятыву ім не атрымалася. Напачатку чэрвеня яны эвакуіраваліся з Нарвіка (Гл. Бітва пры Нарвіку).

Уварванне ў Францыю (май — чэрвень 1940)[правіць | правіць зыходнік]

10 мая 1940 года нямецкія войскі пачалі наступ на Францыю, Бельгію, Нідэрланды і Люксембург. За кароткі час яны здолелі зламаць супраціўленне бельгійскай арміі. Сілы саюзнікаў высунуліся ім на дапамогу ў Бельгію. Тым часам другая групоўка нямецкіх войскаў, якая першапачаткова рухалася павольна даўшы буйным англа-французскім сілам прайсці ў Бельгію, уварвалася ў Нідэрланды і да 14 мая вымусіла капітуляваць галандскую армію. Буйныя англа-франка-бельгійскія сілы апынуліся ў акружэнні каля горада Дзюнкерк. Немцы, аднак, не прынялі хуткіх дзеянняў для знішчэння гэтай групоўкі і саюзнікам атрымалася эвакуіраваць свае войскі на Брытанскія астравы (гл. Дзюнкеркская аперацыя). 26 мая Бельгія капітулявала. Французская армія размешчаная на лініі Мажыно не чакала наступу немцаў у абыход умацаванняў Лініі Мажыно праз Ардэны і апынулася не гатовай да абароны. Немцам здолелі за кароткі час разграміць дзве найдужэйшыя французскія арміі, якія знаходзіліся на гэтай лініі і разгарнуць наступ у цэнтр Францыі. Спешна кінутыя французскім камандаваннем дрэнна абсталяваныя войскі не змаглі стрымаць наступы нямецкай арміі. 10 чэрвеня Італія абвясціла вайну Францыі і Вялікабрытаніі, і гэта прывяло да адкрыцця новага тэатра ваенных дзеянняў — Міжземнаморскага. Нягледзячы на колькасную перавагу, італьянскія войскі не змаглі прарваць абарону французаў на поўдні. 14 чэрвеня нямецкія войскі занялі Парыж. 21 чэрвеня Францыя падпісала капітуляцыю. 3/5 тэрыторыі Францыі адышлі пад кантроль Германіі. На астатняй тэрыторыі быў створаны марыянетачны ўрад генерала Петэна.

Бітва за Брытанію (ліпень 1940 — май 1941)[правіць | правіць зыходнік]

Разграміўшы Францыю немцы спрабавалі вымусіць Вялікабрытанію да капітуляцыі і для гэтага пачалі масавыя бамбёжкі Брытанскіх астравоў. З ліпеня 1940 года па май 1941 года працягвалася найбуйнейшая ў гісторыі авіяцыйная бітва ў небе над Брытаніяй. Немцам так і не атрымалася дасягнуць пастаўленых мэт, заваяваць панаванне ў паветры і знішчыць брытанскія ВПС. Далей паветраныя баі паміж саюзнікамі і люфтвафэ праходзілі ў небе над Заходняй Еўропай і заходняй часткай Германіі (галоўным чынам Рурскім прамысловым раёнам), асабліва стратэгічныя бамбардзіроўкі. У гэты ж час англічане патапілі найбуйнейшы нямецкі лінейны карабель «Бісмарк», які выйшаў у Атлантыку, пасля чаго германскае камандаванне было вымушана адмовіцца ад далейшых крэйсерскіх дзеянняў з удзелам буйных баявых караблёў.

Зацішша на фронце (май 1941 — чэрвень 1944)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля мая 1941 года на заходнім фронце наступіла зацішша. Немцы перакінулі ўсе свае войскі на ўсход і буйных сухапутных аперацый не праводзілі. Толькі авіяцыя зрэдку бамбардзіравала Брытанскія астравы. У той жа час нарошчваліся маштабы падводнай вайны. Колькасць нямецкіх падводных лодак, якія дзейнічалі ў Атлантыцы да сярэдзіны 1941 года дасягнула 170 адзінак, а да канца года — 280. З іх у кожны момант прыкладна 40 % знаходзіліся на базах для рамонту і абслугоўвання, 30 % — на шляху на баявое дзяжурства ці вярталіся на базы, і толькі 30 % непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.

Адначасова змянілася тактыка іх дзеянняў. Замест адзіночных нападаў стала практыкавацца тактыка групавых нападаў («ваўчыная зграя»), пры якой падводная лодка, якая выявіла караван суднаў праціўніка, выклікала ў раён выяўлення да 10-20 падводных лодак для сумеснага нападу каравана з розных кірункаў. Гэта тактыка, дапоўненая дзеяннямі нямецкай авіяцыі прывяла да цяжкіх страт англійскага гандлёвага флоту.

19 жніўня 1942 года брытанскія і канадскія войскі нечакана атакавалі французскі горад Дзьеп. Немцы адбілі гэты напад, нанясучы саюзнікам цяжкія страты, аднак займелі досвед правядзення дэсантнай аперацыі, які дапамог ім у далейшым у адкрыцці другога фронту.

У сакавіку 1943 года падводныя лодкі дасягнулі асабліва значных поспехаў. Паспяховы напад аб'яднаных канвояў SC-122 і HX-229, у якім было патоплена 21 судна (141 000 брт) прымусіла брытанскае кіраўніцтва сумнявацца ў надзейнасці канвойнай сістэмы, аднак ужо ў маі быў дасягнуты пералом у бітве за Атлантыку на карысць саюзнікаў, звязаны з узмацненнем ВМС ЗША і Вялікабрытаніі ў Цэнтральнай Атлантыцы (агульная групоўка іх флатоў дасягнула 3000 караблёў і 2700 самалётаў), з'яўленнем вялікай колькасці эскортных авіяносцаў з самалётамі, якія неслі радары новага тыпу. Склад нямецкіх падводных лодак у гэтым раёне зменшыўся да 100—150 адзінак. Да таго ж асноўныя дзеянні нямецкага флоту былі перанесены ў Паўночную Атлантыку для барацьбы з марскімі перавозкамі Саюзнікаў у СССР, а страты іх падводных лодак рэзка ўзраслі (толькі ўвесну 1943 года было патоплена 67 нямецкіх падводных лодак).

Другі фронт: аперацыі ў Заходняй Еўропе (1943—1945)[правіць | правіць зыходнік]

Другі фронт у Італіі, ліпень 1943[правіць | правіць зыходнік]

10 ліпеня 1943 года саюзнікі высадзіліся на Сіцыліі, 3 верасня ў Італіі, у сутнасці, гэтым адкрыўшы другі фронт у Еўропе.

Другі фронт у Францыі, чэрвень 1944[правіць | правіць зыходнік]

6 чэрвеня 1944 амерыканскія, брытанскія і канадскія войскі пад камандаваннем генерала Эйзенхаўэра пачалі высадку ў Нармандыі (Паўночная Францыя). Звычайна гэта завуць "адкрыццём другога фронта ў Еўропе". Да канца ліпеня саюзнікі занялі плацдарм шырынёй каля 100 км і да 50 км у глыбіню. 25 ліпеня саюзнікі перайшлі ў наступленне, нанясучы галоўны ўдар з раёна Сен-Ло. 7 жніўня немцы паспрабавалі нанесці контрудар з мэтай адрэзаць ад баз забеспячэння амерыканскія часці, якія прарваліся ў Брэтань, аднак ён не меў поспеху. Амерыкана-канадскія войскі нанеслі паражэнне галоўным сілам нармандскай групоўкі немцаў пад Фалезам, разграміўшы тут 6 дывізій. 15 жніўня амерыкана-французскія войскі высадзіліся на ўзбярэжжа Паўднёвай Францыі. Нямецкія войскі аказалі слабое супраціўленне і, з прычыны таго, што агульнае становішча на Заходнім фронце складвалася для іх няўдала, 19 жніўня пачалі адыходзіць з тэрыторыі Паўднёвай Францыі. На акупаваных тэрыторыях актывізаваліся дзеянні французскіх партызанаў. 25 жніўня саюзнікі пры падтрымцы партызанаў вызвалілі Парыж.

28 верасня немцы пачалі адыходзіць з тэрыторыі Паўночнай Францыі на ўмацаваную лінію Зігфрыда. Не здолеўшы з ходу прарваць яе, саюзнікі паспрабавалі прарваць яе абыходам з поўначы праз Нідэрланды. 17 верасня падчас Галандскай аперацыі (1944) года ў Нідэрландах былі выкінуты паветраныя дэсанты. Аднак наступ саюзнікаў прасоўвалася недастаткова хутка і толькі да 10 лістапада войска 21-й групы армій ачысцілі вусце ракі Шэльды і выйшлі да Мааса ад Гравэ да вусця.

Аперацыя ў Ардэнах (снежань 1944 — студзень 1945)[правіць | правіць зыходнік]

У снежні нямецкае камандаванне распачало спробу правесці контрнаступленне ў Ардэнах. Яно намервалася ўдарам на Антверпен рассекчы англа-амерыканскія войскі і разграміць іх. 16 снежня пачаўся нямецкі наступ, які скончыўся правалам да 25 снежня — немцы змаглі прасунуцца на 90 км, але не дасягнулі перапраў праз раку Маас. Да гэтага моманту надвор'е, якое да гэтага перашкаджала дзеянням авіяцыі Саюзнікаў, палепшылася, і яны неадкладна гэтым скарысталіся. Амерыканская авіяцыя пачала бамбардзіроўкі пазіцый нямецкіх войскаў і іх ліній забеспячэння. Саюзнікамі ў Ардэны былі перакінуты падмацаванні, 22 снежня 3-я амерыканская армія генерала Патана пачала контрнаступленне ў фланг нямецкай групоўкі і немцаў атрымалася спыніць да 24 снежня 1944. Да 27 снежня частка нямецкіх войскаў трапіла ў акружэнне, астатнія пачалі адыходзіць, а Саюзнікі пачалі контрнаступленне. Стратэгічная ініцыятыва беззваротна перайшла да Саюзнікаў. 1 студзеня 1945 нямецка-фашысцкія войскі распачалі лакальныя контратакі ў раёне Страсбурга з мэтай адцягнення сіл саюзнікаў. Але гэта не толькі не дапамагло выправіць становішчы, але і пагоршыла становішча нямецкіх войскаў. У выніку Эльзаска-Латарынгскай аперацыі ў акружэнне трапіла 19-я нямецкая армія — Кальмарскі «кацёл». Саюзнікі да канца студзеня ліквідавалі ардэнскі «выступ», і пачалі ўварванне на тэрыторыю Германіі. 9 лютага амерыканскія і французскія войскі ліквідавалі гэту акружаную групоўку, і занялі ўвесь заходні бераг Рэйна ў Эльзасе (Кальмарская аперацыя).

Завяршэнне вайны, разгром Германіі (студзень — май 1945)[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове сакавіка 1945 германскія войскі былі вымушаны адысці за Рэйн. Пераследваючы іх, амерыканскія, англійскія і французскія войскі выйшлі да Рэйна і стварылі плацдармы пад Рэмагенам і на поўдні ад Майнца. Камандаванне саюзнікаў вырашыла нанесці два ўдары ў агульным кірунку на Кобленц, каб акружыць нямецка-фашысцкую групу армій «B» у Руры. У ноч на 24 сакавіка саюзнікі фарсіравалі на шырокім фронце Рэйн, абышлі з паўднёвага ўсходу Рур і напачатку красавіка акружылі 29 нямецкіх дывізій і 1 брыгаду. Германскі Заходні фронт перастаў існаваць, а вермахт страціў найважнейшы ваенна-прамысловы раён Германіі — Рур. Англа-амерыканскія войскі працягвалі хуткі наступ на ўсіх кірунках. У другой палове красавіка — пачатку мая саюзнікі дасягнулі Эльбы, занялі Эрфурт, Нюрнберг, уступілі ў Чэхаславакію і ў заходнюю Аўстрыю. 25 красавіка амерыканскія часткі сустрэліся з савецкімі войскамі ў Торгау. Напачатку мая англійскія войскі дасягнулі Шверына, Любека і Гамбурга. Саюзнікі захапілі ўвесь поўдзень Германіі і заходнюю частку Аўстрыі.

4 мая 1945 года 7-я амерыканская армія перайшла праз Альпы і сустрэлася на Брэнерскім перавале ў Італіі з войскамі саюзнікаў 5-й амерыканскай арміі з 15-й групы армій, якія наступалі з Паўночнай Італіі.

8 мая нямецкі генерал Альфрэд Ёдль падпісаў «Папярэдні пратакол аб капітуляцыі Германіі»[2]. Вайна ў Еўропе скончылася.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Фільмы пра Заходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ні французы, ні англічане ніколі б не зрабілі Польшчу прычынай вайны, калі б не пастаяннае падбухторванне з Вашынгтона. Улетку 1939 г. прэзідэнт бесперапынна прапанаваў мне падкласці гарачых вуглёў пад зад Чэмберлену.

    — Амерыканскі пасол у Англіі ў 1938—39 гг. Джозеф Кенэдзі (The Forrestal Diaries, New York, 1951, p 121—122; «Гісторыя Другой сусветнай вайны» ў 12 тамах, т. 2, з. 345)

  2. SovMusic.ru — Сталін — Пра перамогу над Германіяй