Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр

From Вікіпедыя
(Redirected from Дуайт Дэвід Эйзенхаўэр)
Jump to navigation Jump to search
Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр
Dwight David Eisenhower
Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр
Coat of Arms of Dwight Eisenhower.svg
сцяг
34-і Прэзідэнт ЗША
сцяг
20 студзеня 1953 — 20 студзеня 1961
Віцэ-прэзідэнт Рычард Ніксан
Папярэднік Гары Трумэн
Пераемнік Джон Ф. Кенэдзі
 
Партыя Рэспубліканская партыя ЗША
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, дзяржаўны дзеяч
Член у
Веравызнанне Пратэстантызм прэсвітэрыянскага кірунку
Нараджэнне 14 кастрычніка 1890(1890-10-14)[1][2][…]
Смерць 28 сакавіка 1969(1969-03-28)[1][3][…] (78 гадоў)
Пахаванне
Бацька Дэвід Джэйкаб Эйзенхаўэр[d]
Маці Іда Элізабет Стовер[d]
Жонка Меймі Эйзенхаўэр
Дзеці Doud Eisenhower[d] і John Eisenhower[d]
 
Ваенная служба
Род войскаў Армія ЗША і Армія ЗША
Званне
Генерал армій
Бітвы
 
Аўтограф Dwight D. Eisenhower signature.png
 
Узнагароды

Дуайт Дэйвід Эйзенхаўэр (англ.: Dwight David Eisenhower; у ЗША распаўсюджана мянушка «Айк», англ.: Ike; 14 кастрычніка 1890, Дэнісан, Тэхас — 28 сакавіка 1969, Вашынгтон) — амерыканскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал арміі (1944), 34-ы прэзідэнт ЗША (20 студзеня 195320 студзеня 1961).

Біяграфія

Дуайт Эйзенхаўэр нарадзіўся ў Тэхасе, у сям'і Дэвіда Эйзенхаўэра і Айды Стровер Эйзенхаўэр. У 1891 годзе яго бацькі разам з ім пераехалі ў горад Абілін, штат Канзас, у пошуках працы. Эйзенхаўэр скончыў сярэднюю школу ў 1909 годзе і пасля гэтага вучыўся ў ваеннай акадэміі Вест-Пойнт з 1911 па 1915 год.

Скончыў ваенную акадэмію ва Уэст-Пойнце (1915), школу Генштаба (1926), ваенны каледж арміі (1928). 3 1920 служыў у пяхоце, у 1922—24 на штабных пасадах у амерыканскіх войсках у Панаме, у 1933—35 у Генштабе ЗША, у 1935—39 ваенны саветнік на Філіпінах. У II сусветную вайну камандуючы амерыканскімі войскамі на еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў (з чэрвеня 1942) і саюзнымі войскамі ў Паўночнай Афрыцы (з лістапада 1942), Вярхоўны галоўнакамандуючы саюзнай экспедыцыйнай арміяй (са снежня 1943), кіраваў яе высадкай у час Нармандскай дэсантнай аперацыі (1944).

3 канца вайны да лістапада 1945 галоўнакамандуючы амерыканскімі акупацыйнымі войскамі ў Германіі і член Саюзнага Кантрольнага савета. У 1945—48 начальнік Генштаба ЗША. 3 1948 рэктар Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку, адначасова ў 1949 кансультант міністра абароны ЗША. У 1950—52 галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі НАТО.

У 1953—61 Прэзідэнт ЗША. У час яго прэзідэнцтва ўтворана новае федэральнае агенцтва — Міністэрства аховы здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг (1953), прыняты законы аб грамадзянскіх правах неграў ЗША.

У знешняй палітыцы неафіцыйна працягвалася палітыка «стрымлівання камунізму», у т.л. з дапамогай ЗША ліквідавана рэвалюцыя ў Гватэмале (1954), утвораны ваенны блок СЕАТО (1954), але падпісана пагадненне аб перамір'і ў Карэі (1953). Былі часова палепшаны (да інцыдэнту са збітым у маі 1960 над савецкай тэрыторыі амерыканскім ваенным самалётам) адносіны з СССР (у верасні 1959 ЗША наведаў з афіцыйным візітам савецкі кіраўнік М. Хрушчоў).

Дактрына Эйзенхаўэра, абвешчаная ў яго пасланні Кангрэсу 5.1.1957, стала канцэпцыяй знешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе. Яна зыходзіла з пастулата аб «глабальнаў адказнасці» ЗША, прадугледжвала ўзмацненне іх уплыву ў рэгіёне пасля аслаблення тут пазіцый Вялікабрытаніі і Францыі ў выніку Суэцкага крызісу (1956) шляхам аказання блізкаўсходнім дзяржавам амерыканскай эканамічнай і ваеннай дапамогі. Прыклады рэалізацыі дактрыны: адпраўка 6-га ваеннага флоту ЗША ва ўсходнюю частку Міжземнага мора для абароны Іарданіі ў красавіку 1957 і амерыканскіх войск у Ліван у ліпені 1958.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Dwight David Eisenhower — 1834.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118529668 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

  • Калаткоў У. Эйзенхаўэр // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.