Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў
Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Фёдаравіч Алейнік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 чэрвеня 1972 (52 гады) |
||||||
Бацька | Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў (нар. 19 чэрвеня 1972, Мінск, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны і спартыўны дзеяч, дыпламат. Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын беларускага спартыўнага дзеяча, першага прэзідэнта НАК Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Рыжанкова[1].
У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Міжнароднае права», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
У 1994—1996 гадах супрацоўнік цэнтральнага апарату Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1996 года да 2000 года супрацоўнік пасольства Беларусі ў Ізраілі. У 2000—2003 гадах начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы Міністэрства замежных спраў. У 2003—2005 гадах саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Польшчы. У 2005—2006 гадах начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў.
З 2006 года начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2012 года да 2016 года памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму. У 2015—2017 гадах першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі. Са снежня 2016 года да 27 чэрвеня 2024 года[2] — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
27 чэрвеня 2024 года прызначаны Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола з 2014 года, ганаровы член Беларускай федэрацыі шахмат з 2017 года[3].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]31 жніўня 2020 года ўключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[4].
21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Рыжанкоў як першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які на працягу больш за двух дзесяцігоддзяў займаў шэраг пасад на дзяржаўнай службе, у тым ліку ў Міністэрстве замежных спраў і розных пасольствах, цесна звязаны з прэзідэнтам і адказвае за забеспячэнне рэалізацыі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у сферы ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[6]. 6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7].
21 чэрвеня 2021 года Рыжанкоў таксама быў дададзены ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[8] і Канады[9]. 7 ліпеня 2021 года ў свой санкцыйны спіс Рыжанкова ўнесла і Швейцарыя[10].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Пашаны (2022)[11].
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (20 чэрвеня 2014)[12].
Зноскі
- ↑ Усе памочнікі Лукашэнкі: ад Віктара — да Янчэўскага . Наша Ніва. Праверана 8 ліпеня 2018.
- ↑ а б Указ Президента Республики Беларусь от 27 июня 2024 года № 258 «О М. В. Рыженкове»
- ↑ https://belisrael.info/?p=18869
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс . Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
- ↑ Пастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2014 года № 353-ПСР5 «Аб узнагароджаннi М. У. Рыжанкова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міністры замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Дыпламаты Беларусі
- Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Памочнікі Прэзідэнта Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь