Пётр Весялоўскі
Пётр Весялоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Piotr Wiesiołowski (Młodszy) | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Дарагастайскі | ||||||
Пераемнік | Ян Станіслаў Сапега | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XVI стагоддзе | ||||||
Смерць | не раней за верасень 1619 і не пазней за 1621 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Весялоўскія | ||||||
Бацька | Пётр Весялоўскі | ||||||
Маці | Кацярына з Валовічаў | ||||||
Жонка | Соф’я з Любамірскіх[d] | ||||||
Дзеці | Крыштаф Весялоўскі, Мікалай Весялоўскі, Гальшка з Весялоўскіх[d], Ганна з Весялоўскіх[d] і Марцін Весялоўскі[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Весялоўскі (да 1556—1621) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Сакратар каралеўскі, падскарбі надворны (1590—1598), маршалак надворны (1598—1615) і вялікі маршалак літоўскі (з 1615). Староста гродскі ковенскі (1592), староста тыкоцінскі i румбарскі (1598), васількаўскі (1603).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў.
Адукацыю атрымаў у нямецкіх рэфармацыйных універсітэтах, пазней перайшоў у каталіцтва.
Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573 года.
Пасля родзічаў быў уладальнікам Беластока, фундаваў там парафіяльны касцёл, a ў 1617 годзе пачаў будоўлю мураванага цяперашняга касцёла, завершаны сынам Крыштафам і стаў яго маўзалеем. Таксама ў Беластоку пабудаваў палац паводле праекта архітэктара Якуба Брэтвуса. Летнюю рэзідэнцыю меў у Каменнай каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў касцёл у Старой Каменнай (станам на 2020 год найстарэйшае драўлянае збудаванне Падляшша).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1579 годзе ажаніўся з Соф’яй з Любамірскіх, дачкой Станіслава і Барбары з Грушоўскіх. У шлюбе яны мелі трох сыноў і трох дачок.
- Мікалая (?—1634) — кашталяна жамойцкага (?—1634), пахаваны ў Тыкоціне.
- Мацея (?—1625) — старосту румбарскага ў Інфлянтах (1603—1625).
- Крыштафа (?—1637) — вялікага маршалка літоўскага (1623—1637).
- Ганну — жонку Яна Халецкага (?—1615), вялікага мечніка літоўскага.
- Альжбету (Гальшку) — жонку 1) з 1612 года Вінцэнта Войны (?—1615), ротмістра, старосты інтурскага; 2) не пазней за 1621 год князя Юрыя Крошынскага.
- Кацярыну — жонку Дзмітрыя Карпа, падваяводы віленскага.
Зноскі
- ↑ Українська Вікіпедія — 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радаман А. Весялоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 404. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Яшчолт Т., Рыжэўскі Г. Крыштаф Весялоўскі гербу Агеньчык і яго тэстамент // Архіварыус. — Мінск: НГАБ, 2008. — Вып. 6. — С. 86—109.