ФК Славія Мазыр
Славія Мазыр | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | КСУП «Футбольны клуб „Славія-Мазыр”» | ||
Заснаваны | 1987 | ||
Горад | Мазыр, Беларусь | ||
Стадыён |
«Юнацтва» Умяшчальнасць: 5353 |
||
Дырэктар | Андрэй Васілец | ||
Галоўны трэнер | Іван Біёнчык | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2023 | 7 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Славія» — беларускі футбольны клуб з горада Мазыр, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Клуб быў створаны пад назвай «Палессе» ў 1987 годзе. З 1995 па 2005 гады выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі пад назвай МПКЦ (Мазырскі Прамыслова-Камерцыйны Цэнтр), а з 1998 года — «Славія». Спыніў існаванне пасля няўдалага для клуба сезона 2005 года, які скончыўся вылетам у Першую лігу.
У пачатку 2006 года, у выніку аб’яднання гомельскага ЗЛіНа і «Славіі» быў створаны новы клуб — «Мазыр-ЗЛІН». Пры аб’яднанні за аснову была ўзята каманда ЗЛіН, пры гэтым новы клуб ствараўся ў Мазыры на матэрыяльнай базе «Славіі», што спыніла існаванне. З пачатку 2007 года клуб выступаў пад назвай «Мазыр». Па заканчэнні сезона 2007 кіраўніцтвам горада было вырашана вярнуць камандзе назву «Славія-Мазыр». У 2011 годзе клуб заняў першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і заваяваў права выступаць у наступным сезоне ў Вышэйшай лізе.
У Вышэйшай лізе «Славія» не паказвала добрых вынікаў. У сезоне 2012 мазырскі клуб доўгі час ішоў у зоне вылету, але сумеў пазбегнуць яго, заняўшы 10 месца. У сезоне 2013 «Славія» хутка апынулася на апошнім радку і, нягледзячы на неблагую гульню ўлетку, не змагла яго пакінуць. У выніку каманда зноў вылецела ў Першую лігу.
У сезоне 2014 змяніўся амаль увесь склад каманды. Новы галоўны трэнер Юрый Пунтус зрабіў стаўку на шэраг ветэранаў і перспектыўных маладых ігракоў (многія перайшлі да Пунтуса з яго былога клуба — «Смалявічаў-СТІ»). У выніку «Славія» хутка стала адным з лідараў лігі. У сярэдзіне сезона мазыране разам з мікашэвіцкім «Гранітам» значна адарваліся ад канкурэнтаў. Гарантаваўшы за некалькі тураў да фінішу вяртанне ў Вышэйшую лігу, «Славія» саступіла першае месца «Граніту».
У сезоне 2015 «Славія» захавала склад папярэдняга сезона, узмацніўшыся шэрагам маладых ігракоў з ніжэйшых ліг. Каманда добра пачала выступ у Вышэйшай лізе, апынуўшыся ў сярэдзіне табліцы. У многім гэта адбылося дзякуючы высокім бамбардзірскім паказчыкам нападніка мазыран Дзяніса Лапцева, які ў 13 матчах здолеў забіць 9 галоў. Улетку Лапцеў перайшоў у расійскі клуб «Тосна», а «Славія» стала выступаць горш, неўзабаве наблізіўшыся да зоны вылету. Толькі пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Гомелем» (3:1) мазыране гарантавалі месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У выніку каманда скончыла чэмпіянат на 10-м радку табліцы.
Сезон 2016 «Славія» прайшла роўна, але на прэтэндавала на высокія месцы, зноў спыніўшыся ў выніку на 10-м радку. Найбольш яркімі момантамі каманды сталі хатняя перамога над чэмпіёнам краіны БАТЭ (2:1), а таксама звышвыніковыя матчы з «Мінскам» — абодва скончыліся перамогамі гаспадароў з лікам 6:2.
Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезона каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад «Нафтанам» і «Іслаччу», якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезона «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер Юрый Пунтус быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам Міхаіла Марціновіча «Славія» саступіла ў апошнім туры «Тарпеда-БелАЗ» (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.
Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў Ігара Кастрова і Максіма Слюсара, аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з «Энергетыкам-БДУ» і «Белшынай» выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе першы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з часу іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.
Сезон 2019 у Вышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сезона вынікі сталі пагаршацца. Тым не менш, паспяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сезон 2020 каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай. Сезон 2021 пачаўся для каманды дрэнна, яна доўгі час знаходзілася ў зоне вылету, пазней добры адрэзак дазволіў адарвацца ад апошніх радкоў, але ў выніку «Славія» фінішавала на 14-м месцы і толькі дзякуючы перамозе ў стыкавых матчах супраць «Крумкачоў» захавала месца ў Вышэйшай лізе. У 2022 годзе «Славія» звычайна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, аднак у другой палове сезона вынікі пагоршыліся, і пасля няўдалай серыі (чатыры паражэнні запар) у кастрычніку замест Марціновіча новым глоўным трэнерам быў прызначаны Іван Біёнчык. Чэмпіянат мазыране скончылі дзясятымі. У пачатку 2023 года клуб сабраў добры склад, што дазволіла на працягу сезона знаходзіцца ў верхняй палове табліцы і часамі прэтэндаваць на бронзу, аднак у выніку «Славія» заняла сёмае месца ў чэмпіянаце з 15.
Эмблемы
[правіць | правіць зыходнік]-
да 2013 года
-
з 2014 года
Папярэднія назвы
[правіць | правіць зыходнік]- 1987—1994: «Палессе»
- 1995—1997: МВКЦ
- 1998—2005: «Славія»
- 2006: «Мазыр-ЗЛіН»
- 2007: «Мазыр»
- з 2008: «Славія-Мазыр»
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (2): 1996, 2000
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1995, 1999
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1996 і 2000
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 1994/1995, 2011, 2018
Цяперашні склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].
|
|
Ігракі ў арэндзе
[правіць | правіць зыходнік]
|
Трэнерскі штаб
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Біёнчык (нар. 1985) — галоўны трэнер
- Ігар Кунаш (нар. 1977) — трэнер
- Максім Сухавееў (нар. 1979) — трэнер
- Дзмітрый Тарасевіч (нар. 1988) — трэнер
- Антон Амельчанка (нар. 1985) — трэнер брамнікаў
- Дзмітрый Турчын (нар. 1988) — галоўны трэнер дубля
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Другая (Д2) | 7 | 15 | 5 | 6 | 4 | 18–22 | 16 | 1/32 фіналу | |
1992/93 | Другая (Д2) | 2 | 30 | 22 | 5 | 3 | 54–14 | 49 | 1/32 фіналу | |
1993/94 | Другая (Д2) | 2 | 28 | 19 | 5 | 4 | 48–18 | 43 | 1/16 фіналу | |
1994/95 | Другая (Д2) | 1 | 30 | 24 | 3 | 3 | 106–17 | 51 | Чвэрцьфінал | Выхад у Першую лігу |
1995 | Першая (Д1) | 2 | 15 | 11 | 3 | 1 | 44–9 | 36 | Пераможца | |
1996 | Першая (Д1) | 1 | 30 | 24 | 4 | 2 | 64–17 | 76 | 1/8 фіналу | |
1997 | Першая (Д1) | 6 | 30 | 12 | 7 | 11 | 39–30 | 43 | Чвэрцьфінал | |
1998 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 28 | 12 | 9 | 7 | 41–36 | 45 | Фіналіст | Змена назваў ліг |
1999 | Вышэйшая (Д1) | 2 | 30 | 20 | 5 | 5 | 74–25 | 65 | Пераможца | |
2000 | Вышэйшая (Д1) | 1 | 30 | 23 | 5 | 2 | 78–25 | 74 | Фіналіст | |
2001 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 26 | 13 | 5 | 8 | 49–27 | 44 | Чвэрцьфінал | |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 11 | 26 | 6 | 6 | 14 | 38–61 | 24 | 1/8 фіналу | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 30 | 6 | 7 | 17 | 29–64 | 25 | 1/16 фіналу | |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 30 | 9 | 4 | 17 | 32–51 | 31 | 1/8 фіналу | |
2005 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 26 | 2 | 5 | 19 | 14–60 | 11 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2006 | Першая (Д2) | 4 | 26 | 11 | 10 | 5 | 44–24 | 43 | 1/16 фіналу | |
2007 | Першая (Д2) | 13 | 26 | 4 | 6 | 16 | 26–44 | 18 | 1/16 фіналу | |
2008 | Першая (Д2) | 13 | 26 | 6 | 5 | 15 | 33–62 | 23 | 1/16 фіналу | |
2009 | Першая (Д2) | 13 | 27[A] | 5 | 8 | 14 | 23–41 | 23 | 1/8 фіналу | |
2010 | Першая (Д2) | 9 | 30 | 10 | 7 | 13 | 33–44 | 37 | 1/16 фіналу | |
2011 | Першая (Д2) | 1 | 30 | 22 | 5 | 3 | 53–15 | 71 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2012 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 30 | 7 | 6 | 17 | 22–58 | 27 | 1/8 фіналу | |
2013 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 32 | 5 | 8 | 19 | 24–47 | 23 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2014 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 18 | 6 | 6 | 55–38 | 60 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2015 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 26 | 7 | 5 | 14 | 33–50 | 26 | 1/8 фіналу | |
2016 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 30 | 9 | 8 | 13 | 33–49 | 35 | 1/8 фіналу | |
2017 | Вышэйшая (Д1) | 15 | 30 | 4 | 8 | 18 | 26–50 | 20 | 1/16 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2018 | Першая (Д2) | 1 | 28 | 21 | 7 | 0 | 69–13 | 70 | 1/8 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2019 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 30 | 10 | 7 | 13 | 35–40 | 37 | Паўфінал | |
2020 | Вышэйшая (Д1) | 9 | 30 | 10 | 9 | 11 | 41–49 | 39 | 1/8 фіналу | |
2021 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 30 | 8 | 8 | 14 | 42–50 | 32 | 1/8 фіналу | |
Пераходныя матчы[B] | 2 | 1 | 1 | 0 | 1–0 | |||||
2022 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 30 | 10 | 7 | 13 | 42–46 | 37 | Паўфінал | |
2023 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 28 | 11 | 7 | 10 | 32–30 | 40 | 1/8 фіналу |
- ↑ Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць шклоўскага «Спартака» (перамога 2:1).
- ↑ Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2021.
Міжнародныя кубкі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Першыя матчы | Адказныя матчы | Вынік | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1996—1997 | Кубак Кубкаў | Папярэдні раўнд | Рэйк’явік | 2:2 (Х) | 0:1 (Г) | 2:3 | ||
1997—1998 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | Канструктарул (Кішынёў) | 1:1 (Г) | 3:2 (Х) | 4:3 | ||
2 к/р | Алімпіякос (Пірэй) | 0:5 (Г) | 2:2 (Х) | 2:7 | ||||
1997—1998 | Кубак УЕФА | 1 раўнд | Дынама (Тбілісі) | 1:1 (Х) | 0:1 (Г) | 1:2 | ||
2000—2001 | Кубак УЕФА | 1 к/р | Макабі (Хайфа) | 1:1 (Х) | 0:0 (Г) | 1:1 (в.г. 0:1) | ||
2001—2002 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | ВБ (Вагур) | 0:0 (Г) | 5:0 (Х) | 5:0 | ||
2 к/р | Інтэр (Браціслава) | 0:1 (Х) | 0:1 (Г) | 0:2 |
Неафіцыйныя турніры
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Вынік | |
---|---|---|---|---|---|
1997 | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група D | Зборная клубаў Расіі | 2:5 | |
Сконта | 1:2 | ||||
Капетдаг | 0:3 | ||||
2001 | Кубак чэмпіёнаў Садружнасці | Група А | Спартак (Масква) | 1:3 | |
Варзоб | 1:1 | ||||
Каўнас | 4:3 |
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Усенка (пачатак 1990-х)
- Анатоль Юрэвіч (1993 — люты 1997)
- Аляксандр Бубноў (1997 — красавік 1998)
- Аляксандр Кузняцоў (1998—2000)
- Улада Петравіч (2000 — жнівень 2001)
- Павел Раднёнак (жнівень 2001 — май 2002)
- Аляксандр Пражнікаў (май 2002 — жнівень 2003)
- Уладзімір Курнеў (жнівень 2003 — студзень 2004)
- Андрэй Сасніцкі (студзень 2004 — жнівень 2005)
- Аляксандр Белан (в. а. у жніўні 2005)
- Іліе Карп (жнівень — снежань 2005)
- Ігар Фралоў (2006)
- ?
- Вячаслаў Шэўчык (2008)
- Сяргей Ясінскі (снежань 2008 — чэрвень 2009)
- Вячаслаў Шэўчык (чэрвень — жнівень 2009)
- Віталь Паўлаў (жнівень — снежань 2009)
- Юрый Малееў (2010 — студзень 2014)
- Юрый Пунтус (студзень 2014 — лістапад 2017)
- Міхаіл Марціновіч (студзень 2018 — кастрычнік 2022)
- Іван Біёнчык (з кастрычніка 2022)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Славіі». Праверана 22 студзеня 2024.