Іаан (рымскі імператар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іаан, рымскі імператар)
Перайсці да: рух, знайсці
Флавій Іаан
лац.: Flavius Iohannes
Флавій Іаан
Партрэтны солід Іаана
Рымскі імператар
15 жніўня 423 года — 425
Папярэднік: Ганорый
Пераемнік: Валентыніян III
 
Смерць: 425(0425)
Аквілея (Італія)

Флавій Іаан (лац.: Flavius Iohannes) — імператар-узурпатар прастола Заходняй Рымскай імперыі ў 423425 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па паходжанню Іаан быў готам[1]. У 423 годзе ён быў прызначаны прыміцэрыем натарыяў (лац.: primicerius notariorum) імператара Ганорыя[2]. Пасля смерці Ганорыя 15 жніўня 423 года, яго пляменнік Феадосій II марудзіў з выбарам пераемніка. Тым часам у Рыме 15 жніўня 423 года Іаан абвясціў сябе імператарам пры падтрымцы таленавітых палкаводцаў Флавія Аэцыя і Касціна, а таксама правінцый Італіі, Галіі і Іспаніі[3].

Перад новым імператарам паўсталі сур'ёзныя праблемы. Гарнізон Арля паўстаў, забіўшы прэфекта рэзідэнцыі гальскага прэтара і пачаўшы абмеркаванне па выбары новага Аўгуста. Адначасова коміт Афрыкі Баніфацый не прызнаў Іаана, перашкодзіўшы пастаўцы збожжа ў Рым. Тады Іаан паслаў войскі, каб зняць Баніфацыя, але ў барацьбу ўмяшалася Усходняя Рымская імперыя (Візантыя). Паводле слоў Паўла Дыякана: «Тым часам Іаан, спрабуючы адваяваць Афрыку, якой авалодаў Баніфацый, аказаўся не ў сілах абараніць сам сябе»[4]. У той жа час спроба прымірэння з Феадосіем, скончылася няўдала і той прагнаў паслоў Іаана да Прапантыды[5]. Тады ўсходні імператар прызначыў Цэзарам, а затым Аўгустам на Захадзе сына сястры Ганорыя Галы Плацыдзіі Валентыніяна III. Іаан зразумеў, што без вайны ён не ўтрымаецца на прастоле. Ён пасылае Аэцыя да гунаў прасіць дапамогі, а сам закрыўся ў Равене.

А ў той момант экспедыцыйныя войскі Усходняй імперыі пад камандаваннем вельмі таленавітага палкаводца Ардавура і яго сына Аспара адплылі з Фесалонікаў, але ў дарозе іх караблі раскідаў шторм, пасля чаго самога Ардавура, выкінутага на бераг каля Равены, узялі ў палон прыхільнікі Іаана. Але Аспар жа дайшоў да Аквілеі, а Іаан, замест таго, каб неадкладна выступіць супраць яго, вырашыў чакаць падыходу гунаў, якіх, як ён меркаваў, Аэцый прывядзе з Цэнтральнай Еўропы. Тым часам запалонены Ардавур займаўся тым, што схіляў военачальнікаў Іаана да здрады. Акрамя таго, яму ўдалося перадаць Аспару паведамленне з просьбай неадкладна наступаць. Войскі Аспара, праведзеныя праз балоты нейкім пастухом (як сцвярджалі пасля, ён быў самім ангелам Божым), без супраціўлення ўвайшлі ў Равену[5]. Там Іаана арыштавалі і правялі ў Аквілею, дзе Гала Плацыдзія прысудзіла яго да смерці[6]. Яму адсеклі правую кісць, пасадзілі на асла і ў такім відзе выставілі ў цырку. Затым у маі ці чэрвені 425 года ён быў забіты. Усе яго пастановы абвясцілі несапраўднымі.

Кароткае кіраванне Іаана было ахарактарызавана памяркоўнасцю да ўсіх рэлігій. Пракоп Кесарыйскі адклікаўся так пра Іаана:

Гэта быў чалавек рахманага нораву, адораны розумам, але ў той жа час здольны да рашучых дзеянняў.[7]

.

У кіраванне Іаана ў Рыме была выпушчана невялікая партыя бронзавых манет з паведамленнем пра ўзыходжанне яго на прастол, а чаканка залатых манет выраблялася ў Равене. На іх прысутнічае не толькі выява Іаана, але і галава Фэадосія II у разліку на прызнанне яго прэтэнзій на прастол з боку ўсходніх улад.

Зноскі

  1. Martindale, J. R. Iohannes 6 // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1980. — Vol. II : A.D. 395—527. — P. 594-595. — ISBN 0-521-20159-4 [2001 reprint].
  2. Сазамен. Царкоўная гісторыя. VII. 23. 3.
  3. Алімпіядор Фіванскі. Гісторыя. фр. 41.
  4. Павел Дыякан. «Рымская гісторыя». 13. 9.
  5. 5,0 5,1 М. Грант. Римские императоры. Иоанн. 1998.
  6. Пракоп Кесарыйскі. Вайна з вандаламі. I. 3. 8-9.
  7. Пракоп Кесарыйскі. Вайна з вандаламі. I. 3. 6-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]