Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва
ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg
Міжнародная назва англ.: Academy of Performing Arts Baden-Wuerttemberg
Заснаваны 2007
Студэнты 55
Размяшчэнне Людвігсбург
Сайт adk-bw.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бадэн-Вюртэмбергская акадэмія выканальніцкага мастацтва (ням.: Akademie für Darstellende Kunst Baden-Württemberg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Людвігсбург.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія размешчана ў сумесным кампусе з Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміяй у Людвігсбургу. Яна прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры ў галіне акцёрскага майстэрства, рэжысуры і драматургіі, якія цесна звязаны з тэатрам і кіно.

У ліпені 2007 года стварэнне акадэміі было аднагалосна прынята ўсімі фракцыямі ландтага Бадэн-Вюртэмберга, і яна была афіцыйна заснавана 8 кастрычніка 2007 года. Заснавальнікамі акадэміі з’яўляюцца федэральная зямля Бадэн-Вюртэмберг, Бадэн-Вюртэмбергская кінаакадэмія, Штутгарцкая дзяржаўная акадэмія выяўленчага мастацтва і горад Людвігсбург.

У супрацоўніцтве з Бадэн-Вюртэмбергскай кінаакадэміяй былі распрацаваны новыя праграмы навучання тэатральнай рэжысуры, акцёрскаму майстэрству і драматургіі. Акрамя таго, у Людвігсбургу была пабудавана эксперыментальная сцэна, якая перададзена акадэміі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]