Байрайцкі ўніверсітэт
Байрайцкі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Bayreuth | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Bayreuth |
Міжнародная назва | англ.: University of Bayreuth |
Заснаваны | 1972 |
Студэнты | 12 773[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Байрайт |
Сайт | uni-bayreuth.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Байрайцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Bayreuth) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Байрайт.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта дзяржаўны даследчы ўніверсітэт. Ён складаецца з сямі факультэтаў з праграмамі бакалаўрыяту і магістратуры, прычым кожны факультэт вызначае свае ўласныя стандарты прыёму і акадэмічныя праграмы цалкам аўтаномна. Універсітэт прапануе некалькі міждысцыплінарных курсаў, такіх як экалогія глабальных змяненняў, тэатральныя і медыя-даследаванні і эканоміка аховы здароўя. У 2020 годзе ўніверсітэт заняў 51-е месца ў Сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў Times Higher Education для універсітэтаў, заснаваных менш чым 50 гадоў таму. ВНУ з'яўляецца членам Баварскай сеткі элітных вучэльняў (Elitenetzwerk Bayern), канцэпцыі адукацыйнай палітыкі Баварыі для прасоўвання адораных вучняў і студэнтаў у сектары вышэйшай адукацыі.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Матэматыкі, фізікі і інфарматыкі
- Біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі
- Права, бізнесу і эканомікі
- Мовы і літаратуры
- Культуралогіі
- Інжынерных навук
- Прыродазнаўчых навук
Зноскі
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Байрайцкі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы